Гл. ілюстрацыі да гэтых значэнняў і гістарычнаэтымалагічную даведку пра фразеалагізм на с. 13–15. Пудзіла агароднае. Уласна бел. Непрыгожа адзеты ці пусты, варты смеху чалавек. — Дурніца! Пудзіла агароднае! Што нарабіла?! — з кулакамі кінуўся Анатоль да Пігулеўскай, але тут жа ачомаўся, выскачыў за дзверы (А. Кандрусевіч. Кругі на Белай паляне). Утвораны праз супастаўленне чалавека з пудзілам, якое выстаўляецца ў агародзе для адпуджвання птушак. Пужаная варона. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. пуганая ворона, укр. лякана ворона). Залішне асцярожны чалавек, які з-за перажытых выпрабаванняў баіцца нават таго, што не пагражае яму небяспекай. — Хто Васіля пабіў, га, Шылькевіч? — Нея… — Дарэмна білі. Васіль нічога не ведаў. Тут вам верхавод, хаця і папаў па галаве, моцна прамахнуўся. — Пужаная варона… (У. Шыцік. Ускосныя доказы). Паходзіць з прыказкі Пужаная варона куста баіцца. Пуп зямлі. Калька з грэч. м. Самы важны, самы галоўны; лепшы за ўсіх. Нічога — гэта не самае лепшае, безумоўна, аднак лепш, чым задзіраць нос і думаць, што ты пуп зямлі (І.Шамякін. Крыніцы). Мяркуюць, што ў грэч. м. выраз трапіў з талмуда. Паводле старажытнаяўрэйскіх рэлігійных уяўленняў, пуп, або цэнтр, зямлі ў Іерусаліме, y алтары храма; адсюль Бог, кінуўшы ў мора камень, пачаў стварэнне свету. Такое ўяўленне пра святое месца, пуп зямлі, знаходзім і ў некаторых старажытнарускіх літаратурных помніках («Хождение в Иерусалим игумена Даниила»). Пусканне пылу ў вочы. Агульны для ўсходнесл. м. Стварэнне падманлівага ўражання пра сябе з выхвальваннем і паказам чаго-н. Падобныя нараканні, апрача непатрэбнай мітусні і пускання пылу ў вочы, ніякай рэальнай карысці не маюць і ўвогуле з 'яўляюцца справай марнай і пустой (Я. Лецка. Згода…). Назоўнікавае ўтварэнне на базе суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма пыл пускаць у вочы (гл.), мае катэгарылльнае значэнне прадметнасці і іншыя ўласцівасці назоўнікавых фразеалагізмаў. Пускаць (пусціць) пробны шар. Калька з франц. м. (envoyer un ballon d'essai). Разведваць, высвятляць што-н., ужываючы якіян. прыёмы, хітрыкі. — Ну як?.. —Ды паступова разгортваецца клубок, — невядома з якой прычыны пусціў я пробны шap. — Але да канца ўсё яшчэ далёка (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі). Утвораны ў выніку пераасэнсавання адпаведнага свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў аэрастатыцы. Шар, напоўнены
Дадатковыя словы
dessai
49 👁