Вытворны назоўнікавы фразеалагізм ад суадноснага дзеяслоўнага прыходзіць на свет. Прыцягваць (прыцягнуць) за вушы (за валасы) што. Калька з франц. (tirer par les cheveux) ці ням. (an den Haaren herbeiziehen) m. (літаральна «прыцягваць за валасы»). Неапраўдана, беспадстаўна выкарыстоўваць што-н. y якасці доказаў, доваду. Успомнілася, што ў некаторых абвінавачванні, і вельмі сур'ёзныя, былі прыцягнуты, проста сказаць, за вушы (І.Мележ. Подых навальніцы). У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз. Прышыванне ярлыкоў. Уласна бел. Аднабаковая, шаблонная ацэнка, характарыстыка каго-н. Настаў час, калі палітыка бесцырымоннага прышывання ярлыкоў пачала цярпець няўдачы (М. Чавускі. Чаму ж не смяяцца?). Назоўнікавы фразеалагізм, утвораны ад суадноснага дзеяслоўнага прышываць ярлыкі (каму). Прышый кабыле хвост. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім непатрэбна, не мае дачынення да чаго-н. — Мы ведаем, што чужы. Табе ён толькі, відаць, не чужы… — Разам градусы ціснуць!.. Прымак — прышый кабыле хвост! — пачуліся ў агульным шуме галасы (Я. Брыль. У Забалоцці днее). Паводле паходжання гэта «абломак» выслоўя больш поўнай формы, якое цяпер ужываецца без другой, тлумачальнай часткі. У збор-ніках І.Насовіча, Е. Раманава, М. Федароўскага падаецца з сэнсаўтваральнай часткай: Прышый кабыле хвост, а ў яе свой ёсць. Псаванне крыві. Уласна бел. Непрыемнасці, моцнае раздражненне. Мыслі аб выездзе з Ташкента палохаюць… Будзе многа клопатаў і псавання крыві (Я. Колас. Дзённікі). Паходзіць з суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма псаваць кроў каму (гл.). Псаваць кроў каму; многа, нямала, колькі і пад. папсаваць крыві Калька з франц. м. (se faire du mauvais sang). Рабіць непрыемнасці каму-н., моцна раздражняць каго-н. Баламутны сын многа папсаваў крыві Паўлу і працягвае псаваць (І.Навуменка. Якая доўгая вайна). Узнікненне фразеалагізма грунтуецца на ўяўленні, што ў чалавека пры яго раздражненні псуецца кроў, бо ў яе паступае занадта многа жоўці. Птушынае малако. Калька з грэч. м. (gala omithon, літаральна «малако птушынае»). Ужыв. са значэннямі птушкамлечнік', 'нешта неверагоднае, казачнае, яўна немагчымае (часцей пра ежу)' і 'вельмі смачны торт, a таксама цукеркі асобнага гатунку
Дадатковыя словы
сурёзныя
37 👁