што Бадытчык — кулак, што яго скора знімаць будуць. Там — гэта прытча ва языцах (М. Лобан. Гарадок Устронь). Выраз з Бібліі, дзе ён выкарыстаны некалькі разоў (напрыклад, Другазаконне, 28,37), Ва языцах (во языцех) — старая форма меснага скл. мн. л, назоўніка язык (тут ён ужыты са значэннем народ'). Літаральна прытча ва языцах абазначае 'прытча ў народзе, народная прытча'. Прыхінуць галаву дзе, да каго. Гл. галаву прыхінуць (прыхіліць, прытуліць) дзе, да каго. Прыходзіць (прыйсці) y галаву каму. Агульны для ўсходнесл. і польск. (przychodzić do głowy) м. Ужыв. са значэннямі: 1) раптоўна, выпадкова з'яўляцца ў свядомасці, 2) даходзіць да свядомасці, 3) адчуваць патрэбу ў чым-н.; хацець, наважвацца. Шафёр зірнуў насцярожана: што сакратару прыйшло ў галаву? (І.Шамякін. Атланты і карыятыды). Мне і ў галаву не прыходзіла, каб бацька найшоў на маю бяду і ўбачыў усё сваімі вачыма (А. Пальчэўскі. Калі ападала лісце). Нікому не прыходзіла ў галаву палажыць кладачку хоць супраць свае хаты, каб льга было прайсці праз балота, у якім тапілася гэта вуліца (Я. Колас. На ростанях). Усе кампаненты фразеалагізма выступаюць як сэнсаўтваральныя, суадносныя з адпаведнымі словамі свабоднага ўжывання ў пэўных іх значэннях: прыходзіць — 'узнікаць, зяўляцца', галава — 'розум, свядомасць'. Але дзеяслоўны кампанент прыходзіць (прыйсці), калі яго разглядаюць на ўзроўні слова, мае абавязковае канструктыўна абмежаванае значэнне (прыходзіць y ш т о), тады як суадносны дзеяслоў згаданае вышэй значэнне заўсёды рэалізуе без залежнага слова-канкрэтызатара: прыйшло жаданне (І.Шамякін), думка мне прыйшла (Л. Прокша), апетыт прыйдзе (А. Васілевіч). Прыходзіць (прыйсці) y сябе. Калька з франц. м. (revenir a soi). Ужыв. са значэннямі 'выходзіць са стану непрытомнасці, забыцця і пад.' і 'пераставаць хвалявацца; супакойвацца'. Праз некалькі хвілін Агата прыйшла ў сябе, але была такою нямоцнаю, што ногі яе не трымалі (Я. Нёманскі. Тодар Базылёнак). Даведалася, што з табою зрабілася бяда, і, паверыш, тры дні не магла прыйсці ў сябе, супакоіцца (Ц. Гартны. Сокі цаліны). Узнікненне фразеалагізма звязана з вераваннем, што ў часе непрытомнасці душа чалавека пакідае яго цела, a пасля зноў вяртаецца. Другое значэнне развілося ў фразеалагізме на базе першага. Прыход на свет каго, чый. Уласна бел. Нараджэнне каго-н. Бацька, расказвалі ў вёсцы, вельмі рады быў майму прыходу на свет і трывожыўся, помнячы лёс папярэдніх дзяцей (У. Калеснік. Доўг памяці
33 👁