прыбілі да ганебнага слупа, калі супраць яго чарговай кражы абурылісяўсе калгаснікі, увесь калектыў (І.Шамякін. У добры час). Узнікненне фразеалагізма звязана з даўнейшым звычаем караць злачынца, прывязваючы яго на плошчы да слупа для ўсеагульнага аглядання. Прыбіраць y свае рукі. Гл. убіраць (убраць; прыбіраць, прыбраць) y свае рукі. Прыводзіць (прывесці) да агульнага назоўніка. Паўкалька з руск. м. (приводить к общему знаменателю). Ліквідуючы адрозненні, ураўноўваць што-н. y якіх-н. адносінах. Звер мае прапановы са сваімі варыянтамі і прывядзі да агульнага назоўніка (А. Куляшоў. Я. Хелемскаму). Узнік y выніку пераасэнсавання састаўнога матэматычнага тэрміна. Прывядзенне чаго да агульнага назоўніка. Паўкалька з руск. м. (приведение к общему знаменателю). Ураўноўванне чаго-н. y якіх-н. адносінах з нівеліраваннем некаторых адметнасцей. Патрабуецца прывядзенне мастацкай сутнасці теора да агульнага назоўніка… (І.Жук. Коланавыя кампазіцыі ў рытмавым існаванні празаічнага тэксту). Узнік y выніку пераасэнсавання састаўнога матэматычнага тэрміна. Прыгожы пол. Калька з франц. м. (le beau sexe). Жанчыны. Вытлумачыць разумнымі прычынамі Мікалаевы перамогі над прыгожым полам немагчыма (І.Навуменка. Смутак белых начэй). Усведамляецца як матываваны выраз. Прыгрэць змяю на сваіх грудзях. Гл. змяю гадаваць на сваіх грудзях. Пры душы. Агульны для бел. і польск. (przy duszy) м. У наяўнасці (быць у каго-н., мець што-н., звычайна грошы). Зірнуўшы на яго [сына], Міхал зразумеў, што ніякага фальварка ў яго сына ў Полшчы няма і наўрад ці ёсць капейка пры душы (К. Чорны. Світанне). Склаўся, відаць, на аснове сэнсава тоеснага фразеалагізма за душой (гл.), y якім слова душа першапачаткова абазначала 'ямачка на шыі пад кадыком, дзе раней насілі, хавалі грошы'. Прыйдзе коза да воза. Агульны для бел., укр. і польск, м. Выкарыстоўваецца як выказванне пагрозы, папярэджання ці прароцтва, што хтосьці некалі адумаецца, пакаецца, звернецца з просьбай. Дык, значыць, будзеце заворваць? Па-суседску, значыць, не хочаце пагадзіцца?.. Што ж, рабеце, няхай і так будзе, мо калі… прыйдзе коза да воза… (П. Галавач. Спалох на загонах). Паходзіць з прыказкі Прыйдзе коза да воза, ды не будзе сена, другая частка якой адпала, перастала ўжывацца. У
38 👁