У аснове фразеалагізма — крыху гіпербалізаваны вобраз аб працяглай сядзячай дзейнасці чалавека. Працэс пайшоў. Агульны для ўсходнесл. м. Незваротны, неабарачальны рух у развіцці чаго-н. пачаўся. Армяне ўзяліся наладзіць збыт цацак у суседнюю дзяржаву. Разлічвацца абяцалі не бартэрам, a звонкай манетай.І, як кажуць, працэс пайшоў (А. Брава. Бязлітасны мой воін). Паходзіць з маўлення М. С. Гарбачова, які ў публічных выступленнях (1985–1991) даволі часта ўжываў гэты выраз. Параўн.: «Міхаіл Гарбачоў ставіў яе [перабудовачную рэйку] на вышыню, дазволеную статутам КПСС, плюс дадаваў некалькі сантыметраў ад сябе, астуджаючы і супакойваючы нецярплівых словамі: „Працэс пайшоў!"» (А. Кудравец). Прачытаць паміж радкоў што. Гл. чытаць (прачытаць) паміж радкоў што. Пробны камень каго, чаго, для каго, для чаго. Калька з ням. м. (Prüfstein). Тое, што дазваляе выявіць асноўныя ўласцівасці, якасці каго-, чаго-н. [Гарлахвацкі:] Гэта будзе пробны камень і для Чарнавуса. Магчыма, што ён паспрабуе зганьбіць маю працу і скампраметаваць мяне, як савецкага вучонага. Тады мы яго і выкрыем (К. Крапіва. Хто смяецца апошнім). Утвораны ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучзння, якім называюць спецыяльны камень для вызначэння пробы каштоўных металаў. Проста з моста. Агульны для бел. і польск. м. Адразу ж, без роздуму, не падумаўшы. Узяцца проста з моста за гэтую справу, нарабіць так можна шкоды для дзяржавы (Я. Купала. Над ракой Арэсай). Першая частка выслоўя, якое ў XIX ст. ужывалася ў форме проста з моста, тарчма галавою і, як сведчыць І.Насовіч, пры абставінах, «калі хто пад выглядам праставатасці знарок рабіў якія-небудзь непрыемнасці ці страты». Просяць (прасілі) кашы. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. пры дзейніку, які абазначае назвы абутку, і мае сэнс 'вельмі знасіліся, патрабуюць рамонту (чаравікі, боты і пад.)'. На новым боце падэшва амаль адвалілася, быццам падрэзаная па канту на левым таксама ледзь ліпела. — Кашы просяць, — прамовіў Лагуцін са смяшком (А. Савіцкі. Зямля раскажа). У аснове фразеалагізма — супастаўленне дзіравага абутку з адкрытым ротам малога дзіцяці, які гэтай мімікай просіць есці. Прыбіваць (прыбіць) да ганебнага слупа каго. Калька з руск. м. (пригвождать к позорному столбу). Клеймаваць ганьбай, сурова бічаваць каго-н. Шаройку прыйшоў канец, яго, як кажуць
36 👁