Складаны англійскі дзеяслоў скалькаваны па частках — як двухкампанентны выраз. Першапачаткова абазначаў 'уздзейнічаць на псіхіку чалавека спецыяльнымі медыцынскімі прэпаратамі'. Прамыўка мазгоў. Агульны для ўсходнесл. м. Строгая вымова, праборка, наганяй. Мяккае, абабітае дэрмацінам [крэсла], Шалянок падсоўваў таму наведвальніку, да якога меў важную просьбу ці іншы інтарэс, a калі ўжо выклікаў на «прамыўку мазгоў», дык мяккага крэсла не прапаноўваў, добра, калі кіне халодным вокам на цвёрдае (В. Карамазаў. Спіраль). Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма прамываць (прамыць) мазгі каму (гл.) 'павучаючы каго-н., уздзейнічаючы на каго-н., схіляць да іншага, пабуджаць змяніць паводзіны, погляды і пад.'. Прапанова рукі і сэрца. Агульны для ўсходнесл. м. Просьба хлопца да дзяўчыны стаць яго жонкай. — 'Так можа быць заўсёды. Калі толькі ты гэтага захочаш, — азваўся Ігар… Ларыса ўважліва зірнула на ягоны твар, бачны толькі ў профіль: — Як разумець вашы словы, сеньёр? — Як прапанову рукі і сэрца (Т. Мушынская. Джульета і экстрасенс). Утварыўся на базе суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма прапанаваць руку і сэрца (каму). Прапісаць іжыцу каму. Агульны для ўсходнесл. м. Правучыць, пакараць каго-н. Прыйдуць нашы, прапішам мы яму іжыцу (К. Крапіва. Канец дружбы). Іжыца — апошняя літара царкоўнаславянскай і старой рускай азбукі. На правапіс гэтай літары вучні рабілі памылкі, бо трэба было памятаць, калі пісаць и (васьмярычнае), a калі і (дзесяцярычнае) ці Υ(іжыцу) для абазначэння аднаго і таго гука і. Іжыца была прычынай пакарання школьнікаў розгамі, што і спарадзіла выраз прапісаць іжыцу — спачатку з вузкім сэнсам адлупцаваць'. Дарэчы, іжыца і знешне падобная на бізун. Праседжванне штаноў. Агульны для ўсходнесл. м. Канцылярская ці іншая праца за пісьмовым сталом. Прыкра, калі літаратар «выязджае» на адным Богам дадзеным таленце і падмацоўвае яго ў маладосці не праседжваннем штаноў y бібліятэцы, a чаканнем «натхнення» над чаркай гарэлкі… (Б. Пятровіч. Інтэрв'ю). Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма праціраць (праседжваць) штаны (гл.). Праўдамі і няпраўдамі. Гл. усімі праўдамі і няпраўдамі. Праціраць (праседжваць) штаны. Агульны для ўсходнесл. м. Займацца канцылярскай ці іншай працай за пісьмовым сталом. Чыноўніку перападае свая сціплая скібачка з алеем, ён жа штаны працірае на гасударавай службе (В. Дубінка. Дазваляльшчыкі
Дадатковыя словы
інтэрвю
24 👁