Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Пракрустава ложа. Паўкалька з франц. (lit de Procruste) ці англ. (the Procrustean bed) м. Мерка, пад якую сілком, штучна падганяюць ці прыстасоўваюць што-н. Сам я не вельмі люблю дзяліцца думкамі. I не таму, што яны ганебныя. Яны не лезуць у пракрустава ложа звычнага, прынятага… (А. Асіпенка. Святыя грэшнікі). Склаўся на аснове старажытнагрэчаскага міфа пра разбойніка Пракруста. Ён лавіў людзей, заводзіў да сябе і ўкладваў y сваю пасцель. Калі ахвяра была даўжэйшая за ложак, Пракруст адсякаў ёй ногі, a калі карацейшая — расцягваў госця да памеру ложка. Пралажыць дарогу каму чаму, куды. Гл. пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) дарогу (шлях, сцежку) каму, чаму, куды. Пралажыць першую баразну. Гл. пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) першую баразну. Пралажыць сабе дарогу. Гл. пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) сабе дарогу. Прамачыць горла. Калька з ням. (sich die Kehle anfeuchten) ці франц. (se rincer la sifflet) м. Выпіць трохі спіртнога. Кажу я Базылю: y кутку дзе прысядзем і горла прамочым, жывату дарадзім (В. Дунін-Марцінкевіч. Халімон на каранацыі). Фразеалагізм усведамляецца як матываваны. Праметэеў агонь. Агульны для ўсходнесл. м. Незгасальнае імкненне да высакароднай мэты. У вашай душы не патух праметэеў агонь (М. Гамолка. Шосты акіян). Склаўся на аснове грэчаскіх міфаў пра тытана Праметэя — «самага высакароднага святога і мучаніка ў філасофскім календары» (К. Маркс). Паводле міфаў, Праметэй — багаборац і абаронца людзей. Ён выкраў з Алімпа, ад багоў, агонь і аддаў людзям, зрабіў для людзей яшчэ шмат чаго добрага: навучыў астраноміі, медыцыне, пісьму, чытанню, вадзіць караблі і інш. За гэта раззлаваны Зеўс, вярхоўны бог грэкаў, загадаў прыкаваць Праметэя да каўказскай скалы. Сюды кожную раніцу прылятаў вялізны арол і дзёўб печань прыкутага, a яна зноў загойвалася за коч. У гонар Праметэя ў Афінах святкавалі праметэі (бег з факелам і перадача яго з рук у рукі). Прамываць (прамыць) мазгі каму. Калька з англ. м. (brainwash). Павучаючы каго-н., уздзейнічаючы на каго-н., схіляць да іншага, пабуджаць змяніць паводзіны, погляды і пад. Сёння Цімка мне мазгі прамываў. У камсамол рэкамендаваў (І.Шальманаў. Цагельня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
27 👁
 ◀  / 440  ▶