Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
для такога дадатку былі пэўныя падставы: раней на выбарах у некаторыя ўстановы галасавалі белымі («за») і чорнымі («супраць») шарамі; калі чорных (вараных) шароў аказвалася ў урне больш, чым белых, то гэта абазначала, што кандыдата «пракацілі… на вараных». Пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) дарогу (шлях, сцежку) каму, чаму, куды. Агульны для ўсходнесл. м. Ствараць спрыяльныя ўмовы для дасягнення чаго-н., якой-н. мэты, для поспеху, развіцця. У драматургіі К. Крапіва — патрыярх. Авалодаўшы самым складаным жанрам літаратуры, ён праклаў сцежку нам, малодшым, на саюзную сцэну (ЛіМ. 26.03.1976). Утвораны на аснове фразеалагізма пракладаць сабе дарогу (гл.) шляхам апушчэння кампанента сабе і замены яго залежным ад фразеалагізма словам у тым жа склоне, y якім стаяў апушчаны кампанент. Пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) першую баразну. Уласна бел. Быць пачынальнікам, першаадкрывальнікам у якой-н. справе. Понтус не зробіць такіх памылак. Але затое ні за што не возьмецца пракладаць першую баразну. І самае лепшае, на што здатны, — выкрыць памылкі другіх (У. Карпаў. За годам год). Утварыўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, звязанага з пачынаннем араць зямлю плугам. Пракладаць (правкладваць, пракласці, пралажыць) сабе дарогу (шлях). Калька з франц. (faire son chemin) або ням. (seinem Weg machen) м. Ужыв. са значэннямі 'дабівацца добрага становішча, поспеху ў жыцці' і 'пераадольваючы супярэчнасці, атрымліваць распаўсюджванне, развіццё, прызнанне і пад.'. Твор… не мог не выклікаць гарачага пратэсту супраць такога жыцця, жадання вырвацца, пракласці сабе шлях да лепшай долi (К. Крапіва. Жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа). Сітуацыя ў літаратурна-мастацкай крытыцы даволі супярэчлівая. У яе дзейнасці назіраюцца разнародныя тэндэнцыі, новае пракладвае сабе дарогу ў сутыкненні са старым (М. Мушынскі. Ад размоў пра поспехі ўстрымаемся). Фразеалагізм з жывой унутранай формай. Пракласці дарогу каму, чаму куды. Гл. пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) дарогу (шлях, сцежку) каму, чаму; куды. Пракласці першую баразну. Гл. пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) першую баразну. Пракласці сабе дарогу. Гл. пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) сабе дарогу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
29 👁
 ◀  / 440  ▶