валасцей, старасты, загадчыкі млыноў, наязджаючы ў мястэчка, не прамінаюць выпадку падкінуць сёе-тое раённаму бургамістру (І.Навуменка. Сасна пры дарозе). Узнік праз супастаўленне з чашай, напоўненай да самага верху. Гатоў, рад, хацелася, лепш бы праваліцца скрозь зямлю. Калька з грэч. м. (Гатоў і інш.) хутчэй схавацца, знікнуць з-за сораму, няёмкасці. Пасля такой неспакойнай ночы іду на сваю новую службу; a сам гатоў скрозь зямлю праваліцца (М. Ракітны. На прыстані). Паводле М.І.Міхельсона, фразеалагізм выкарыстоўваўся ў старажытнагрэчаскай літараіуры, y тым ліку ў творы сатырыка Лукіяна (120–190), прычым з агаворкай «прымаўка». Правая рука каго, чыя, y каго. Відаць, агульнаслав. (толькі ў балгараў няма гэтага фразеалагізма, y іх правая рука называецца адным словам — десница). Першы памочнік, супольнік. Аб'ездчык, сярэдніх год чалавек, правая рука ляснічага і пярвейшы шэльма, скрыва і злосна зірнуў на лесніка і павёў яго ў лес (Я. Колас. Малады дубок). Паміж фразеалагізмам і аманімічным пераменным словазлучэннем — жывая асацыятыўная сувязь. Аднак паміж імі, на шляху ўтварэння фразеалагізма, было «прамежкавае звяно» — вайсковы тэрмін полк правай рукі. Гэты тэрмін ведалі ў Кіеўскай Русі. Камандаваў такім палком самы надзейны чалавек князя, звычайна яго блізкі родзіч. Карысталіся тэрмінам і пазней. Напрыклад, y Кулікоўскай бітве (1380) удзельнічаў полк правай рукі на чале з князем Андрэем Полацкім. Быў таксама полк левай рукі, але на яго аснове не склаўся адпаведны агульнанародны фразеалагізм, хоць у пэўным кантэксце, на фоне выслоўя правая рука, можа выкарыстоўвацца з цэласным значэннем 'другі памочнік' выраз левая рука: «Паўлюк у райкоме, a мой Кастусь у райсавеце. У Шаўчэнкі ён — левая рука. Раманаў правая, a ён левая — загадчык аддзела сельскага і калгаснага будаўніцтва. Таксама, можна сказаць, намеснік старшыні!» (Я. Брыль). Ведаюць фразеалагізм правая рука немцы (rechte Hand) і французы (main droite); цяжка сказаць, ці ён запазычаны імі ў славян, ці ўзнік самастойна. Прагаласаваць абедзвюма рукамі. Гл. галасаваць (прагаласаваць) абедзвюма рукамі. Праглынуць горкую пілюлю. Паўкалька з франц. м. (avaler la pilule). Моўчкі знесці крыўду, цярпліва выслухаць непрыемнае. Aлe, на маё шчасце, інспектар.. згадзіўся, што… не можа быць забароненых тэм на шляху пазнання чалавека і прыроды
Дадатковыя словы
абездчык
50 👁