Повен рот. Паўкалька з руск. м., абазначае 'вельмі многа' і, як правіла, ужываецца з прыфразеалагічным словам турбот. Трэба было мець смякалку ў руках дзяржаць Міхалку, пад сваім аховам, і Таклюсю, і Map'янку, — npocma з самага ўжо ранку навучай іх словам. Ну, як бачыце, турбот y Мікіты повен рот (Я. Колас. Як поп зрабіўся авіятарам). Ёсць меркаванне, што выраз узнік з прыказкі Хлопот полон рот, a перекусить нечего ў выніку яе скарачэння. Поле зроку. Калька з англ. м. (the field of vision). Ужыв. ca значэннямі 'прастора, якая акідваецца вокам' і 'кола праблем, інтарэсаў, клопатаў і пад.'. Разведчыкі крочылі далей. Тым часам з поля зроку знікла гравійка (І.Навуменка. Смутак белых начэй). У поле зроку празаіка ўсё шырэй уваходзяць такія паняцці, як «час», «пасляваенныя цяжкасці», «сярэдзіна дваццатага стагоддзя» (М. Тычына. У лабірынце чалавечага жыцця). Абодва кампаненты фразеалагізма ў яго першым значэнні — сэнсаўтваральныя, суадносныя з перыферыйнымі значэннямі адпаведных слоў. Другое значэнне развілося на базе першага і абазначае абстрактны прадмет. Порах сыплецца з каго. Агульны для бел. і ўкр. м. Хто-н. вельмі стары, слабы. Я не з тых, хто трымаецца за пасаду як клешч. 3 яго, беднага, порах сыплецца, a ён усё падскоквае, дае ўстаноўкі, камандуе, не заўважаючы, што выпусціў лейцы з рук і за яго робяць другія (Т. Хадкевіч. Песня Дзвіны). Утварыўся, відадь, y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое дастасоўваецца да старога каня, калі з яго ў выніку захворвання скуры сыплюцца дробныя лусачкі. Слова порах, як засведчана ў «Слоўніку беларускай мовы» І.І.Насовіча і ў слоўніках сучаснай укр. м., мае, апрача агульнавядомага значэння, сэнс 'пыл, прах'. Магчыма, на фарміраванне выразу паўплываў семантычна тоесны фразеалагізм пясок сыплецца з каго (гл.) — калька з англ. м. Порах(-у) не выдумляць (не выдумаць). Агульны для ўсходнесл. іпольск. (prochu nie wymyślać) м. Нічога новага, свайго, арыгінальнага не ствараць. — Пра нас можна не гаварыць! — ужо крычыць Мудрык. — Мы порах не выдумляем. Але я казаў і буду казаць, што раўняць сапраўднага вучонага і няхай сабе найлепшага рабочага нельга (І.Навуменка. Бульба). У названыя вышэй мовы фразеалагізм трапіў як недакладная калька з франц. n'а pas inventé la poudre ці ням. hat das Pulver nicht erfunden m. (літаральна «пораху не вынайсці»). Поўная чаша. Агульны для ўсходнесл. м. Часцей ужыв. пры дзейніку дом, абазначаючы 'вельмі багаты, заможны, з вялікім дастаткам ва ўсім'. Дом Крамера — поўная чаша. Бургамістры
Дадатковыя словы
mapянку
27 👁