Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
спагецці» — «макароннікі». Мы плацілі ім той жа манетай (У. Краўчанка. Сустрэча ля храма Лорэта). Утвораны шляхам пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое бытавала ў практыцы грашовых разлікаў. Плесці кашалі каму, пра каго, пра што. Уласнабел. Гаварыць абы-што, выдумваць. Гавары хутчэй, хто такая і куды ідзеш. Толькі пра Заграддзе кашалі не пляці — я там yсіх ведаю (П.Місько. Мора Герадота). Склаўся на аснове асобнага слова ў выніку адначасовай рэалізацыі двух значэнняў дзеяслова плесці ('перавіваючы, вырабляць што-н.' і 'гаварыць абы-што') з далейшым дапаўненнем каламбурна выкарыстанага дзеяслова экспрэсіўным дадаткам кашалі. Плесці лапці. Уласна бел. Гаварыць абы-што, выдумваць. — Базы няма. Напэўна, перабазіравалася ў іншае месца… — Называецца, гарадзілі гарод. Плялі лапці, — прабурчэў Лукашоў (В. Быкаў. Дажыць да світання). Утвораны ў выніку адначасовай рэалізацыі прамога і пераноснага значэнняў дзеяслова плесці ('перавіваючы, вырабляць што-н.' і 'гаварыць абы-што') з далейшым дапаўненнем каламбурна выкарыстанага дзеяслова экспрэсіўным дадаткам лапці. Плоць ад плоці каго, чыёй. Запазыч, з царк. — слав. м. Ужываецца са значэннямі 'роднае дзіця' ці 'плён каго-н., чаго-н.'. Жбан гліняны павіс на плоце — плоць ад вясковай плоці (А. Вярцінскі. Прадмесце). Крыніца фразеалагізма — тая ж біблейская легенда пра стварэнне Евы з Адамавага рабра, з якой паходзіць фразеалагізм косць ад косці (гл.). I семантыка абодвух фразеалагізмаў аднолькавая. Плоць і кроў чыя, каго. Відаць, калька з ням. м. (Fleisch und Blut). Ужыв. са значэннямі 'роднае дзіця (пра кроўную роднасць)' і 'спараджэнне, дзецішча каго-, чаго-н. (пра ідэйную роднасць)'. Ян шкадаваў сына не толькі як роднага чалавека — сваю плоць і кроў — але і як работніка, без якога занепадзе гаспадарка (А. Чарнышэвіч. Засценак Малінаўка). Гэтыя недахопы зыходзяць ад вашых таварышаў, ад людзей вашай плоці і крыві (Маладосць. 1958. № 3). Склаўся на базе семантычна тоесных фразеалагізмаў плоць ад плоці, кроў ад крыві, косць ад косці ў выніку аб'яднання першых кампанентаў двух выразаў. Узнікненне гэтых фразеалагізмаў звязана з біблейскім аповедам пра стварэнне першых людзей на зямлі. Паводле Бібліі, Адам, прачнуўшыся і ўбачыўшы Еву, зробленую з яго рабрыны Богам, сказаў: «Вось гэта косць ад касцей маіх і плоць ад плоці маёй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднання
29 👁
 ◀  / 440  ▶