Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Пець асанну каму, чаму. Гл. спяваць (пець) асанну каму, чаму. Пець Лазара. Гл. Лазара пець (спяваць). Пець (спяваць) дыфірамбы каму, чаму. Ужыв. таксама ў руск. (петь дифирамбы), укр. (співати дифірамон), польск. (śpiewać dytyramby), балг. (пея дитирамби) м. Празмерна хваліць, захвальваць. Эх, шкада, што я не лірык! Я тады, дзяўчаткі, вам бы пеў такія дыфірамбы ад відна і да відна, — «душу б выпеяў да дна» (К. Крапіва. Шкірута). Склаўся на аснове свабоднага словазлучэння, звязанага са звычаямі старажытных грэкаў. Першапачаткова слова дыфірамб мела вузкае значэнне: ім называлася ўрачыстая харавая песня ў гонар Дыяніса — бога вінаробства. Пасля песні-дыфірамбы спявалі і ў гонар іншых багоў і герояў. Яшчэ ў старажытнагрэчаскай мове слова дыфірамб развіло пераноснае значэнне 'усхваленне, напышлівасць'. Печкі і лаўкі. Гл. і печкі і лаўкі. Піць (выпіць) горкую чашу да дна. Запазыч. з царк. — слав. м. Вельмі многа пакутаваць, цярпець, пераносіць якія-н. цяжкасці. У маці ад гэтага ляманту як адарвалася сэрца. Відаць, ёй давядзецца выпіць чашу да дна. Яна ўскрыкнула і ў роспачы закрыла твар рукамі (Я. Шарахоўскі. Сярэбраная раніца). Упершыню выраз ужыты ў біблейскім тэксце (Ісаія, 51, 17) — y звароце да Іерусаліма, які выпіў з рук Госпада чашу да дна і павінен паўстаць, падняцца. Піць (смактаць) кроў з каго, чыю. Калька з франц. м. (boire (sucer) le sang, літаральна «піць (смактаць, ссаць) кроў»), Ужыв. са значэннямі 'бязлітасна эксплуатаваць, даводзіць да беднасці кагон.' і 'мучыць каго-н., прычыняць пакуты'. — Папаліся, гады! Не век жа вам чужую кроў смактаць! — чуліся паасобныя выклікі людзей з тратуараў, з вуліцы (М. Лынькоў. Міколка-паравоз). Зноў пайшоў цягацца праз ноч, не дай бог. От, з'еў маё жыццё, от, высмактаў маю кроў паляваннем гэтым (Э. Самуйлёнак. Паляўнічае шчасце). У гэтым метафарычным фразеалагізме — выразны намёк, напрыклад, на п'яўку ці аваднёў, якія п'юць, высмоктваюць кроў y прамым значэнні гэтых слоў. Параўн. ужыванне фразеалагізма з агаленнем яго ўнутранай формы параўнальным зваротам: «Ты, як п'яўка, усю б кроў з нас выссаў!» (В. Дунін-Марцінкевіч). Плаціць (адплаціць) той жа манетай каму. Калька з англ. (to рау a man back in his own coin) ці франц. (rendre à qn la monnaie de sa pièce) м. Адказваць тым самым, такімі ж адносінамі, учынкамі. [Італьянец:] Гітлераўцы.. не любілі нас, здзекліва звалі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дифірамбн, зеў, пюць, пяўка, пяўку
36 👁
 ◀  / 440  ▶