Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
добра ўсё пойдзе, адвячоркам і там буду (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца). Ану, скочце, хлопцы, ды здыміце трох-чатырох першыхлепшых варот (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні). Склаўся, відаць, пад уплывам фразеалагізма першы сустрэчны (гл.) — калькі з франц. м. Выкарыстаны адзін з яго кампанентаў, a другі — абумоўлены рыфмай. Першы сустрэчны (стрэчны). Калька з франц. м. (le premier venu, літаральна 'першы, які прыйшоў, прыехаў'). Любы чалавек, які трапіцца. Павінна быць больш строгая канспірацыя. Нельга давяраць першаму сустрэчнаму (І.Новікаў. Да світання блізка). Выраз з агульным аналітычным значэннем, якое суадносіцца са значэннямі адпаведных слоў y іх свабодным ужыванні. Першыя крокі (першы крок) у чым, чаго. Агульны для ўсходнесл. (руск. первые шаги (первый шаг), укр. перші кроки (перший крок) і польск. (pierwsze kroki (pierwszy krok) м. Самы пачатак якіх-н. дзеянняў, якой-н. дзейнасці. 3 першых крокаў сваёй творчасці Я. Купала марыў «з цэлым народам гутарку весці», быць вестуном яго надзей і спадзяванняў (Р. Шкраба. Янка Купала). Выраз з агульным аналітычным значэннем. Абодва кампаненты — сэнсаўтваральныя: першы суадносіцца са значэннем 'які адбываецца на самым пачатку чаго-н.; першапачатковы', a крок — са значэннем 'дзеянне, учынак' (рашучы крок). Песенька (песня) спета чыя. Агульны для ўсходнесл. (укр. пісня скінчена) і балг. (изпята песента) м. Абазначае 'чыё-н. жыццё блізіцца к канцу' і 'чые-н. поспехі канчаюцца, скончыліся'. «Састарэў, — спыніўся Паўлюк і дастаў шкляную трубачку. — Спета мая песенька» (Л. Калодзежны. Ішоў чалавек). Варта мне толькі зняць трубку, пазваніць — іваша песенька спета (К. Крапіва. Хто смяецца апошнім). Паходжанне фразеалагізма звязана з царкоўным адпяваннем: над нябожчыкам, перад тым як яго пахаваць, спявалі «Са святымі ўпакой». Параўн. y Я. Коласа: «Смерць прыйшла — і песня спета, і прыложана пячаць». Песня песняў. Запазыч. з царк. — слав. м. Выдатны, найлепшы твор, вяршыня творчасці. Выдатная праца Сухамлінскага «Сэрца аддаю дзецям», у якой абагульнены вопыт педагога-наватара, — гэта сапраўды яго песня песняў (В.Вітка. Настаўнік). Паходзіць ад назвы адной з біблейскіх кніг, напісанай з высокім паэтычным майстэрствам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
29 👁
 ◀  / 440  ▶