рожну прати» (цяжка табе супраць ражна перці). Слова ражон абазначала 'востры кол' (гл. лезці на ражон).
Першай гільдыі. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі 'найвышэйшай якасці, адметны (майстар, штукар і пад.)' і 'самы заўзяты, з крайнім праяўленнем якіх-н. якасцей (махляр, дармаед і пад.)'. — A чыя ж то скрыпка гэта? — зноў спытаўся гаспадар. — A яго! О, граць ён мэта: першай гільдыі штукар! (Я. Колас. Сымонмузыка). A то, штоя цябе, абібока, трымаю на ўчастку, дык гэта правільна? Ты ж дармаед першай гільдыі (В. Супрунчук. Вышыня).
Утвораны шляхам пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ў царскай Расіі дастасоўвалася да аднаго з саслоўнапа-датковых разрадаў купецтва. У залежнасці ад велічыні капіталу купцы падзяляліся на тры гільдыі. Самая высокая — першая гільдыя. Параўн.: «Я-я-я не дазволю… Я-я-я першай гільдыі рыбны купец…» (М. Лынькоў).
Першая ластаўка. Фразеалагізм з moй самай вобразнасцю ёсць таксама ў руск., укр., польск., чэшск., балг. мовах. Абазначае 'першапачатковыя прыметы чагосьці' і 'пачынальнік чаго-н.'. Усюды, дзе ў першыя пасля вайны гады бываў Высоцкі, паказвалі новыя кароўнікі, цялятнікі, канюшні, свінарнікі. Гэта былі нібы першыя ластаўкі мірнага жыцця (І.Навуменка. Замець жаўталісця). Нарэшце, ролю першай ластаўкі бярэ на сябе адзін з найбольш салідных членаў дэлегацыі — паважаны дзеяч мастацтва, таварыш з поўна выяўленай сівізной (Я. Брыль. Вачыма друга).
Прататып фразеалагізма — свабоднае словазлучэнне: першая ластаўка, што вярнулася з цёплых краін, — прымета вясны. Пра гэта і прыказка-прымета: Ластаўка вясну пачынае, a салавей канчае. Мяркуюць таксама, што ўзнікненне выразу звязана з байкай Эзопа, з яе радком «Адна ластаўка вясны не робіць».
Першая скрыпка. Агульны для бел., руск. і польск. м. Ужыв. са значэннямі: 1) галоўная, кіруючая, вядучая роля ў чым-н., 2) самая галоўная, найбольш уплывовая асоба ў якой-н. галіне, справе і пад. Няважна, што ў гэтай падрыхтоўцы першая скрыпка належала не яму [Кашыну] і многае рабілася насуперак яго волі (У. Карпаў. Вясеннія ліўні). Мікола зразумеў толькі, што першай скрыпкай з 'яўляецца Кастусь (М. Машара. I прыйдзе час…).
Паходзіць з дзеяслоўнага фразеалагізма іграць першую скрыпку (гл.).
Першы-лепшы. Агульны для бел., укр. (перший ліпший) іпольск. (pierwszy lepszy) м. Ужыв. са значэннямі 'любы чалавек, які трапіцца' і 'няважна які, любы'. Выйду раніцай на шлях, дам пару злотых першаму-лепшаму, абы конь добры папаўся, дык, калі
77 👁