Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма перамываць костачкі (каму, каго, чые). Пра яго паходжанне гл. y слоўнікавым артыкуле перабіраць па костачках каго. Перамываць костачкі каму, чые, каго. Гл. костачкі (косці) перамываць каму, чые, каго. Перамяніць пласцінку. Гл. мяняць (змяніць, перамяніць) пласцінку. Перастала біцца сэрца каго. Агульны для ўсходнесл. м. Хтон. памёр ці загінуў. Перастала біцца сэрца чалавека, які прысвяціў жыццё роднай Беларусі, yce сілы і вопыт аддаў служэнню грамадству (ЛіМ. 7.07.2000). Узнік y выніку метанімічнага пераносу, заснаванага на сумежнасці з'яў прычынна-выніковага характару. Магчыма, сфармаваўся пад уплывам іншага выразу — (пакуль) сэрца б'ецца (гл.) — калькі з франц. м. Пераяда вантроб. Уласна бел. Той або тое, хто ці што страшэнна назаляе, даводзіць да адчаю. Пасынка самога [старая] баіцца трохі чапаць. Злосны і на язык востры — адсячэ адразу, аж абліжашся… Над газетамі ўсё сядзіць, спусціўшы нос. Ох, гэтыя газеты! Гэта ёй пераяда вантроб. Яна на іх глядзець не можа (К. Крапіва. Мядзведзічы). Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма пераядаць вантробы каму 'страшэнна хваляваць каго-н., дакучаючы чым-н. непрыемным'. Персона нон грата. Транслітэрацыя лац. выразу persona non grata. Ужыв. са значэннямі 'дыпламат ці проста замежны грамадзянін, які страціў давер з боку ўрадавых устаноў той дзяржавы, дзе ён знаходзіцца' і 'грамадзянін, нераўнапраўны ў сваёй краіне, непажаданы для ўлад'. Персона нон грата бываюць не толькі дыпламаты, але і звычайныя замежныя грамадзяне, якія парушаюць законы краіны, у якую прыехалі (ЛіМ. 7.09.2001). Хай вам імя — легіён. Ды жыць не ўмееш багата, не ўмееш нажыць мільён, — ты — персона нон грата (А. Вярцінскі. Бедныя, бедныя беднякі). Першапачаткова гэта быў дыпламатычны тэрмін для абазначэння асобы, кандыдатура якой на пост дыпламата ў пэўнай краіне была гэтай краінай адхілена. Перці супраць ражна. Паўкалька з царк. — слав. м. Пачынаць штосьці рызыкоўнае, асуджанае на няўдачу. — Сыдзі з дарогі, кажу табе! — Не пры супроць ражна, a то і табе будзе (П. Галавач. Рубанаўскі вузел). У Евангеллі (Дзяянні, 9,5; 26,14) расказваецца, як Саўлу аднойчы пачулася папярэджанне з неба: «Жестоко ти есть противу
Дадатковыя словы
бецца, зяў
28 👁