Перавярнуць горы з кім, з чым. Гл. варочаць (звярнуць, зрушыць, перавярнуць) горы з кім, з чым. Перайсці рубікон. Гл. рубікон перайсці. Перакаці-поле. Агульны для ўсходнесл. м. Той, хто доўга не жыве на адным месцы, хто не мае пастаяннага прыстанішча. Думаць аб Левановічу, што ён ветраны чалавек, перакаці-поле, сёння тут, a заўтра там, — Зязюля не меў ніякай падставы (А. Рылько. Кумы). Утвораны шляхам пераасэнсавання аднайменнай назвы стэпавай расліны, якая пасля выспявання, клубком адарваўшыся ад кораня, коціцца па зямлі, пераносіцца ветрам на вялікія адлегласці. Перакрыць кісларод каму чаму. Агульны для бел і руск. м. Стварыць неспрыяльныя ўмовы для чыёй-н. дзейнасці. Гэта ўрад са мною змагаецца, ён перакрыў мне кісларод… (Р. Баравікова. Каханне дысідэнта). Узнік, відаць, y выніку метафарычнага пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое выкарыстоўваецца ў медыцынскай практыцы. Хворым пры неабходнасці даюць кіслародную падушку з вентылем, якім рэгулюецца паток кіслароду. Пераліванне з пустога ў парожняе. Агульны для ўсходнесл. м. Пустая балбатня, марная трата часу. Размова вялася між паненкамі і Саханюком аб справах другога зместу, аб іх знаёмых, адным словам, пачалося пераліванне з пустога ў парожняе (Я. Колас. На ростанях). Паходзіць з дзеяслоўнага фразеалагізма пераліваць з пустога ў парожняе (гл.), мае прадметнае значэнне і іншыя ўласцівасці назоўнікавых фразеалагізмаў. Пераліваць з пустога ў парожняе. Агульнаслав. (польск. przelewać z pustego w próżne, чэшск. z pustého v prâzdné prelivati, балг. преливам от пусто в празно і г.д.). Займацца пустой балбатнёй, марна траціць час за размовамі. [Альжбета:] Еш вот лепей, чымся з пустога ў парожняе пераліваць (Я. Купала. Паўлінка). Выраз успрымаецца як матываваны, хоць і з нерэальным вобразам у яго аснове, пабудаваным на супрацьпастаўленні прыметнікаў-сінонімаў пусты і парожні. Перамыванне костачак каго, чыіх. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'абгавор, пляткарства' і 'асуджэнне, крытыка чыіх-н. недахопаў'. Вельмі шкоднай справай з'яўляецца і перамыванне костачак знаёмых або суседзяў (Р. Лазуркін. Калі хочаш быць здаровым). Душа выкладчыка Гайдука трымцела. Ужо ішло перамыванне яго костачак — перавыбіралі па конкурсе (Р. Семашкевіч. Бацька ў калаўроце
Дадатковыя словы
зяўляецца
32 👁