Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
атрымаць дазвол, каб пабачыцца з арыштаваным! Пакуль дазволяць — перабяруць усе твае костачкі: хто ты, які ты, чаму ты, a нe другі? (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца). Гэты выраз сінанімічны ўсходнесл. фразеалагізму перамываць костачкі і аднолькавы з ім паходжаннем. Абодва ўзніклі ў выніку пераасэнсавання адпаведных свабодных словазлучэнняў, звязаных з абрадам паўторнага пахавання. Перабіраючы і перамываючы костачкі нябожчыка, трэба было, як даўней лічылі, вызваліць грэшніка ад закляцця, калі ён не паспеў перад смерцю раскаяцца, бо такі грэшнік-нябожчык нібыта выходзіў y выглядзе вампіра ці пярэваратня з магілы і смактаў кроў з жывых (гл. костачкі перамываць). Пераблытаць усе карты каму, чые, каго. Гл. блытаць (золытаць, пераблытаць) усе карты каму, чые, каго. Перабягаць дарогу каму. Гл. дарогу перабягаць каму. Перавод на рэйкі чаго, якія. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. перевод на рельсы, укр. перевод на рейки). Перабудова чаго-н. пэўным чынам. Устойлівага прагрэсу ў якасным развіцці эканомікі няма. Мы мала рушылі наперад па шляху яе пераводу на рэйкі інтэнсіфікацыі (Звязда. 7.08.1986). Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма пераводзіць на рэйкі чаго, якія 'арганізоўваць, перабудоўваць штон. пэўным чынам'. Перад разбітым карытам апынуцца, аказацца. Паўкалька з руск. м. (у разбитого корыта). Без нічога, страціўшы ўвесь ранейшы набытак. Усе спадзяванні яго [Боўціка] праваліліся ў адзін дзень, і ён апынуўся перад разбітым карытам (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Фразеалагізаваны крылаты выраз з «Казкі пра рыбака і рыбку» (1835) А. С. Пушкіна. Спалучэнне выкарыстоўваецца ў казцы спачатку з прамым значэннем, калі расказваецца, як залатая рыбка выканала першае жаданне прагнай старой: замяніла ёй разбітае карыта на новае. У канцы казкі словазлучэнне адначасова набывае і вобразны, пераносны сэнс: багацце знікла, старая засталася з разбітым карытам. Перакаваць мячы на аралы. Запазыч. з царк. — слав. м. Раззороіцца, выкарыстаць усе сродкі на мірныя мэты. Мы заклікалі і заклікаем перакаваць мячы на аралы, знішчыць зорою. I мы гатовы гэта зрабіць, калі сустрэнем шчырае разуменне і згоду іншых краін (Звязда. 29.07.1976). Выраз з біблейскай кнігі Ісаія (2, 4), які прарочыў, што прыйдзе час, калі народы «перакуюць мячы свае на аралы і коп'і свае на сярпы». Аралы (вытворнае слова ад агульнаслав. араць) — гэта 'плугі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зблытаць, зброю, копі, раззброіцца
28 👁
 ◀  / 440  ▶