Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
спецыяльна пабудаваныя дэкаратыўныя вёскі, хлебныя склады (у якіх мяшкі былі набіты пяском), статкі жывёл (ноччу іх пераганялі па маршруту царыцы), штучныя пышныя паркі, магутныя крэпасці і пад. Паціраць рукі. Агульны для ўсходнесл. м. Адчуваць, перажываць вялікае задавальненне ад поспеху ў якой-н. справе. Пан Вячорык загадзя паціраў рукі, спадзеючыся на ўзнагароду (М. Машара. Сонца за кратамі). Фразеалагізм жэставага паходжання: унутраны стан чалавека апісваецца праз пэўны жэст — знешні выразнік гэтага стану. Паціскаць (паціснуць) плячамі (-ыма). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. пожимать плечами, укр. знизувати плечима). Выяўляць здзіўленне, неразуменне, няведанне і пад. Цяпер, калі Міцькавец так заартачыўся, дасужы селькор толькі паціскае плячыма: паганага пралесніка не чуў, сеў і напісаў… (А. Капусцін. Калі крануўся цягнік). Фразеалагізм жэставага паходжання: унутраны стан чалавека называецца па знешнім выразніку гэтага стану. Пацэліць (патрапіць, трапіць) y самы яблычак. Агульны для ўсходнесл. м. Сказаць ці зрабіць менавіта тое, што патрэбна. — Такая вялікая ўнучка?.. Вас самую яшчэ хоць замуж аддавай. — Мабыць, пацэліў y самы яблычак, бо цётка ажно паеярнулася да мяне (П.Місько. Браканьеры). У некаторых працах паходжанне гэтага выразу звязваюць з імем Вільгельма Тэля. Паводле легенды, аўстрыйскі намеснік y Швейцарыі Тэслер загадаў Тэлю, як пакаранне за непаслушэнства, збіць выстралам з лука яблык з галавы свайго сына. I Тэль папаў y самую сарцавіну яблыка. Аднак згаданы фразеалагізм не значыцца ў слоўніках заходнееўрапейскіх моў. Ён узнік, хутчэй за ўсё, y выніку метафарызацыі тоеснага словазлучэння з маўлення вайскоўцаў, дзе яблычак — гэта 'цэнтральная частка мішэні ў выглядзе чорнага круга'. Вось прыклад, дзе выраз ужыты не як прыхаванае параўнанне з уяўнай сувяззю паміж з'явамі, a са злучнікам «як»: «Як у яблычак пацэліў Дзёмін з Канаплянкі — адрываліся сяляне ад хат, a першы з іх — „снайпер" Ціма Плішка» (А. Пашкевіч). Пачуццё (адчуванне) локця. Паўкалька з руск. м. (чувство локтя). Узаемная падтрымка. Паміж гэтымі людзьмі, якія яшчэ пару тыдняў таму назад адзін аднаго і ў вочы не бачылі, цяпер — зладжанасць, «пачуццё локця» (А. Карпюк. Пушчанская адысея). Утвораны шляхам пераасэнсавання адпаведнага словазлучэння, якім y маўленні ваенных называюць уменне салдатаў падтрымліваць сінхроннасць руху і раўненне ў страі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявамі
34 👁
 ◀  / 440  ▶