якойсьці прычыны. Я не адношу сябе да ліку крытыкаў, якія сцвярджаюць, што наша літаратура не зрабіла нічога або, прынамсі, вельмі мала зрабіла для мастацкага асваення тэмы сучаснасці, горада, навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Не варта фетышызаваць паняцці і, як кажуць, пасыпаць галаву попелам (І.Навуменка. Героя працы — y поўны рост). Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння з царкоўнаславянскіх кніг. Як расказваецца ў Бібліі (Іоў, 2, 12), y старажытных яўрэяў быў звычай выказваць пачуццё гора, роспачы не толькі плачам, але і пасыпаннем галавы попелам. Такі звычай, апісаны ў «Іліядзе» Гамера, быў і ў старажытных грэкаў. Ён сімвалізаваў і агульную для ўсіх жалобу. Патачыць лясы. Гл. тачыць (патачыць) лясы (балясы). Патрапіць y самы яблычак. Гл. пацэліць (патрапіць, трапіць) y самы яблычак. Паўтарэнне пройдзенага. Уласнабел. Вяртанне да таго, што ўжо чулася, бачылася, адбывалася і г.д. Гэта яшчэ адзін крок да стварэння гарантый, якія пазбавяць нас ад «паўтарэння пройдзенага» (Маладосць. 2000. № 6). Паходзіць з маўлення настаўнікаў, y практыцы якіх адзін з этапаў урока — паўтарэнне пройдзенага (таго, што ўжо вывучалася, выкладалася). Пахне смаленым. Недакладная калька з франц. м. (ca sent le roussi, літаральна «чуецца пах гарэлага»). Паказвае на магчымасць небяспекі, пагражае непрыемнасцю каму-н. Гэту справу нельга дапускаць да райкома. Я спецыльна прыехаў, каб патушыць, a ты… Цяпер ад нас абодвух пахне смаленым, a ты не разумееш (А. Макаёнак. Каб людзі не журыліся). Мяркуюць, што ўзнікненне выразу звязана са звычаем спальваць ерэтыкоў і «ведзьмаў» на вогнішчах інквізіцыі. Гл. паляванне на ведзьмаў. Пацёмкінскія вёскі. Паукалька з руск. м. (потемкинские деревни). Ашуканства, паказуха, за якой хаваедца дрэнны стан чаго-н. [Галавач:] Мяне за гэты комплекс Матусевіч, ведаеш, колькі агітавау? Выстаяў. Яму мода, пацёмкінская вёска патрэбна, каб дэлегацыі вазіць. A мужыку жыццё патрэбна (М. Матукоўскі. Наследны прынц). Узнікненне выразу звязана з імем фаварыта і найоліжэйшага памочніка імператрыцы Кацярыны II — князя Г. А. Пацёмкіна, па ініцыятыве якога ў 1783 г. да Расіі быў далучаны Крым. У часе падарожжа Кацярыны II на поўдзень (1787) Пацёмкін, каб пераканаць царыцу і іншаземных гасцей у росквіце новых расійскіх тэрыторый і ў поспехах сваёй дзейнасці, выстаўляў на шляху імператрыцы па-святочнаму апранутых людзей, паказваў
Дадатковыя словы
найбліжэйшага
37 👁