Узнікненне фразеалагізма, відаць, мае сувязь з завязкай — вяровачкай ці шнурком, якім завязваюць мяшок. Па свежых слядах. Гл. па гарачых слядах. Пасля дожджыку ў чацвер. Паўкалька з руск. м. (после дождичка в четверг). Невядома калі ці ніколі. —Дык калі прыходзіць — сёння? — Пасля дожджыку ў чацвер (А. Капусцін. Белае медзведзяня). Лічыцца, што фразеалагізм склаўся як формула недаверу да бога грому Перуна, днём якога быў чацвер. Паходжанне фразеалагізма звязваюць таксама з адміраннем язычніцкага свята ў гонар Перуна, якое адзначалася ў пэўны чацвер пасля першага вясенняга дажджу і грому. Паспееш з козамі на торг. Агульны для бел. і ўкр. м. Няма чаго спяшацца, не спяшайся. — Дзед, дык ты яшчэ нат не пачаў!.. — Паспееш, хлопча, з козамі на торг… Сёння пад вечар пачну (Я. Брыль. Мышалоўкі). Гэта «абломак», першая частка прыказкі Паспееш з козамі на торг: і коз прадасі, і грошы праясі. Паміж фразеалагізмам і прыказкай сэнсавая тоеснасць, але неаднолькавыя магчымасці ўключацца ў кантэкст; дзеяслоўны кампанент фразеалагізма ўжываецца не толькі ў форме другой асобы адз. л.: паспею з козамі на торг (МЛынькоў), паспее з козамі на торг (М.Г арэцкі), з козамі на торг паспеем (Я. Колас), паспеюць з козамі на торг (З. Бядуля). Паставіць знак роўнасці паміж кім, паміж чым. Гл. ставіць (паставіць) знак роўнасці паміж кім, паміж чым. Паставіць кропкі над «і». Гл. ставіць (паставіць) кропкі над «і». Паставіць крыж на кім, на чым, над чым. Гл. ставіць (паставіць) крыж на кім, на чым, над чым. Паставіць на дыван каго. Гл. ставіць (паставіць) на дыван каго. Паставіць на крыло каго. Гл. ставіць (паставіць) на крыло каго. Паставіць на паток што. Агульны для ўсходнесл. м. Зрабіць што-н. сістэматычным, паслядоўным, бесперапынным. Так атрымалася, што «скасаванне» Быкава ў нашай краіне пастаўлена на паток. Быкаў усім недэмакратычным уладам быў няўгодны (Р. Барадулін. Інтэрв'ю). Паходзіць з вытворчай тэрміналогіі, дзе патокам называюць бесперапынны выраб чаго-небудзь. Паток y гэтым значэнні найчасцей спалучаецца з дзеясловамі паставіць, ставіць, пусціць. Паставіць у тупік каго. Гл. ставіць (паставіць) y тупік каго. Пасыпаць галаву попелам. Агульны для ўсходнесл. і польск. (posypać glowę popiełem) м. Глыбока смуткаваць, бедаваць з
Дадатковыя словы
інтэрвю
36 👁