Утвораны ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ўжываюць, калі гавораць пра кіраванне запрэжаным канём, язду з ненацягнутымі лейцамі. Па пятах чыіх, каго, за кім. Агульны для ўсходнесл. м. Не адстаючы, неадступна (ісці, хадзіць, гнацца і пад.). A вунь шпіён… Баіцца, каб не згубіць з вачэй чалавекаў паліто… Ён, відавочна, ідзе па яго пятах… (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца). Першапачаткова выраз успрымаўся як «бачачы перад сабой чые-н. пяты». Парадак дня. Калька з ням. м. (Tagesordnung). Кола пытанняў, прызначаных для абмеркавання ў пэўнай паслядоўнасці на сходзе, пасяджэнні, канферэнцыі і пад. Дня парадак іх наступны: 1, — За два дні даклад уступны зробіць сябра Вадалей. 2.—Перакажа ўвесь нанова яго зноў Балбатунова. 3. — Потым спрэчкі, a далей: 4. — Скажа дзядзька Целяпала і дапоўніць Кругабегаў пра ўжыванне для апалу пазалеташняга снегу. 5. — На канцы парадку дня, аб чым хочаш балбатня (К. Крапіва. Хвядос — Чырвоны нос). Парахня сыплецца з каго. Агульны для бел. і ўкр. м. Хто-н. вельмі стары, слабы. [Клава:] На рыбалку ёй захацелася. 3 кім? 3 яго ж парахня сыплецца… Ці ж гэта мужчына? (А. Макаёнак. Лявоніха на арбіце). Узнік шляхам пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое дастасоўваецца да сапрэлага або паточанага шашалем дрэва. Магчыма, на фарміраванне выразу паўплываў сэнсава тоесны фразеалагізм пясок сыплецца з каго (гл.) — калька з англ. м. Пасадзіць на мель каго. Гл. садзіць (пасадзіць) на мель каго. Пасаліўшы есці можна. Уласна бел. Ні кепскі і ні добры, пасрэдны. — Новых п'ес у вас не густа, чым мая вам не да густу? — Калі справа йдзе аб змесце, пасаліўшы можна есці (К. Крапіва. Рэжысёр і драматург). І.І.Насовіч звязвае этымалогію фразеалагізма з народным апавяданнем. Малады муж прыйшоў з працы і, калі маці падала яму есці, сказаў са злосцю: «Хто варыў, вочы б яму заліў». — «Ды гэта ж жонка твая», — адказала маці. «Ат! — стрымана заўважыў сын, — пасаліўшы есці можна». Па самую завязку. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'поўнасцю, як толькі можна (запоўніць, накарміць і пад.)', 'вельмі моцна (нагаравацца, намучыцца і пад.)' і 'вельмі многа, звыш меры чаго-н.'. Добра, мабыць, па завязку накарміла яго Фядора (П.Місько. Мора Герадота). Яўхім глядзеў на сына як на няшчасніка: «Гэты наробіцца, нагаруецца па самую завязку» (Р. Сабаленка. Мохарты). Пайшлі. Спраў там у мяне — па завязку… (Я. Брыль. Апошняя сустрэча
Дадатковыя словы
пес
37 👁