Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Паміж молатам і кавадлам. Гл. між (паміж) молатам і кавадлам. Паміж намі застанецца, будзе. Уласна бел. Строга сакрэтна. [Язва:] Чорт з табой, я не напішу, што ты чытаў ёй чужыя вершы, гэта застанецца паміж намі (К. Крапіва. Мілы чалавек). Узнік на аснове фразеалагізма між намі кажучы (гл.). Паміж намі кажучы. Гл. між (паміж) намі кажучы. Паміж небам і зямлёй. Гл. між (паміж) небам і зямлёй. Паміж Сцылай і Харыбдай. Гл. між (паміж) Сцылай і Харыбдай. Відаць (відно) пана па халявах. Запазыч. з польск. м. (znać pana ро cholewach). (Відаць) па знешнасці, паводзінах, справах, што за чалавек. — Відаць пана па халявах, — кідае ў адрас аўтара Канстанцін Міхайлавіч. — Чуеш, які пах з яго творыка верне? (М. Лужанін. Колас расказвае пра сябе). Вядомы ўкраінсхі фалькларыст XIX ст. М. Номіс узнікненне фразеалагізма звязвае з тым, што даўней польскія паны абувалі каляровыя саф'янавыя боты. Іх пасля даношвалі слугі, прышыўшы да каляровых халяў чорныя галоўкі і гэтым вылучаючыся сярод іншых людзей. Па нутры каму. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. по нутру, укр. по нутру). Падабаецца. Думаць пра завод — гэта перш за ўсё думаць пра людзей. A гэта яму [Голубу] не па нутры (Э. Ярашэвіч. Святло імя Твайго). Выраз часцей ужываецца з адмоўем не, якое захоўвае значэнне адмоўнай часціцы. Як лічыў А. А. Патабня, літаральны сэнс выразу быў тахі: «не па страўніку ежа». Параўн. y А. С. Пушкіна: «… тому и пища по нутру и все доступны наслажденья». Пасля выраз пашырыў свае лексіка-фразеалагічныя сувязі. Напрыклад, y паэме «Энеіда навыварат» (1845) чытаем: «Дзявуха па нутру была». Ужываючыся пры абавязковым дзеяслове-суправаджальніку прыйсціся, выраз атрымлівае значэнне даспадобы': «[Вішням], мабыць, не па нутры прыйшлася туташняя вільготная і тлустая зямля» (А. Жук). Пападацца на вудачку каму, да каго. Гл. трапляць (трапіць; пападацца, папасціся) на вудачку (на кручок) каму да каго. Папасціся ў нерат. Гл. трапіць (папасціся, улезці) y нерат. Папускаць (папусціць; адпускаць, адпусціць) лейцы. Агульны для бел. і ўкр. (попускати віжки) м. Змяншаць кантроль, паслабляць увагу, пільнасць, патрабаванні да каго-н. Калі мы зараз замарудзім, спынімся, папусцім лейцы, нас паспрабуюць задушыць (М. Лужанін. Дванаццаць вячорных вогнішчаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сафянавыя
52 👁
 ◀  / 440  ▶