Пакласці галаву за каго, за што, дзе. Гл. класці (складваць) галаву за каго, за што, дзе.
Пакласці зубы на паліцу. Гл. зубы на паліцу класці.
Пакласці на алтар чаго, чый што. Гл. класці (пакласці, скласці) на алтар чаго, чый што.
Пакласці пад сукно што. Гл. класці (пакласці, палажыць) пад сукно што.
Пакласці (палажыць) канец чаму. Калька з франц. м. (mettre fin). Спыніць што-н., пакончыць з чым-н. На заводзе трывала прапісаліся штурмаушчына і аўралы. Гэтаму трэба было пакласці канец (Звязда. 17.03.1987).
Паклаўшы (палажыўшы) руку на сэрца. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. положа руку ка сердце, укр. поклавши руку на серце). 3 усёй шчырасцю, адкрыта (сказаць, адказаць і пад.). Ці шчаслівая яна, гэта мая доля, ці нешчаслівая, я і сам паклаўшы руку на сэрца кажу: не ведаю!.. (У. Дубоўка. Пялёсткі).
Гэта не зусім дакладная, дапоўненая калька з ням. м. (Hand aufs Herz — «руку на сэрца»; без дзеяслоўнага кампанента выраз бытуе ў франц., польск., чэшск., балг. мовах). Сваім паходжаннем фразеалагізм звязаны з прыкладакнем у размове рукі да левай часткі грудзей — знакам запэўнівання, што сказанае — чыстая праўда.
Па костачках разбіраць (разабраць). Агульны для ўсходнесл. м. Падрабязна, старанна, дэталёва. Як бы для пэўнасці сказаў сабе: «Усё, лейтэнант Бутоўкін, правільна, разбяры па костачках версію з машынай» (А. Капусцін. Скажу праўду).
Прыслоўны выраз, утвораны, відаць, на аснове дзеяслоўнага фразеалагізма перабіраць (разбіраць) па костачках (гл.) y выніку ўсячэння дзеяслоўнага кампанента. Адарваўшыся ад дзеяслоўнага фразеалагізма, выраз па костачках рэалізуе сваё значэнне толькі пры дзеяслове-суправаджальніку разбіраць (разабраць), які захоўвае сваю сэнсавую самастойнасць ('разглядаць, аналізаваць').
Палажыўшы руку на сэрца. Гл. паклаўшы (палажыўшы) руку на сэрца.
Палажыць галаву за каго, за што, дзе. Гл. класці (складваць) галаву за каго, за што, дзе.
Палажыць зубы на паліцу. Гл. зубы на паліцу класці.
Палажыць канец чаму. Гл. пакласці (палажыць) канец чаму.
Палажыць пад сукно што. Гл. класці (пакласці, палажыць) пад сукно што.
Паламаць коп'і з-за каго, за што. Гл. ламаць (паламаць) коп'і з-за каго, за што.
Паласкаць косці (костачкі) чые, каго. Гл. апалоскваць (апаласкаць; паласкаць, папаласкаць) косці (костачкі) чые, каго.
181 👁