прыпомнім, мы яму пакажам зубы, калі на тое пойдзе (П. Галавач. Праз гады).
Склаўся як метафара, узятая з жывёльнага свету. Параўн.: «Ваўчанё… наровіла выбавіцца, круціла мордачкай, скалілася. — Малое, a ўжо — бач ты яго! — зубы паказвае — сказана, воўчае адроддзе» (А. Масарэнка. Юлік, айчым і ваўчанё).
Паказваць (паказаць) кіпцюры (кіпці) каму. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. показывать когти, укр. показувати кіпті). Выяўляць непрыязнасць, варожасць да каго-н., гатоўнасць даць адпор. Галена ліхаманкава захадзіла па пакоі: дык вось чаму Мальвіна то такая ліслівая, што хоць да раны яе прыкладай, то кіпці паказвае (А. Мальдзіс. Восень пасярод вясны).
Узнік y выніку пераносу на чалавека дзеянняў і ўласцівасцей птушак ці некаторых жывёл.
Паказваць (паказаць) на дзверы каму. Калька з франц. м. (montrer la porte). Прапаноўваць каму-н. выйсці; выганяць кагон. — Яніс, я буду вымушана паказаць вам на дзверы. — A я не пайду. — Пабачым (У. Караткевіч. Нельга забыць).
Фразеалагізм успрымаеццаяк матываваны, з жывой унутранай формай.
Паказваць (паказаць) парог каму. Агульны для бел. і ўкр. (показувати поріг) м. Прапаноўваць каму-н. выйсці; выганяць каго-н. Хацела я табе паказаць парог, калі пачула ад людзей… Ды Антаніна Аркадзеўна просіць: прытулі, кажа, паглядзі… (І.Шамякін. Ах, Міхаліна, Міхаліна).
Склаўся, відаць, на аснове сінанімічнага выразу паказваць на дзверы каму (гл.). Мог узнікнуць таксама пад уплывам выклічнікавага фразеалагізма вось табе бог, a вось табе парог 'выбірайся вон'.
Паказваць (паказаць) пяткі. Калька з франц. м. (montrer les talons). Ратавацца ўцёкамі, уцякаць. Калі іх прыгрэлі добра шрапнеллю, уцалелыя немцы спрытна паказалі пяткі (М. Лынькоў. Векапомныя дні).
Абстрактнае паняцце, увасобленае ў гэтым фразеалагізме, перадаецца праз канкрэтную дзталь, кідкую і відавочную пры ўцяканні каго-небудзь, асабліва басаногіх дзяцей, падлеткаў.
Пакідае (вымушае) жадаць лепшага. Калька з руск. м. (оставляет желать лучшего). Недастаткова добры, нездавальняючы, не адпавядае пэўным патрабаванням. Некаторыя пераклады, гаворачы газетнай мовай, пакідаюць жадаць лепшага (Р. Шкраба. Жыццё слова). Вымушае жадаць лепшага і асартымент прадукцыі (Звязда. 28.01.1986).
У руск. м. выраз склаўся як недакладная калька з франц. м. (laisser à désirer 'вымушаць жадаць').
66 👁