патрэбы ставіць этымалогію гэтага выразу ў сувязь з пэўнымі з'явамі, падзеямі і рабіць яе загадкавай. Дзе зімуюць ракі — гэта, хутчэй за ўсё, дасціпны дадатак да дзеяслова паказаць, адно са значэнняў якога — 'правучыць, адпомсціць' (напрыклад: «Я табе пакажу!..»). Такіх пагрозлівых формул, што пачынаюцца дзеясловам паказаць, y мове шмат: «Я яму сёння даў! Я яму паказаў, дзе камар мухі пасе!» (Я. Брыль); «Эх, каб сюды сотні са дзве рудабельцаў, пушак ды снарадаў хоць трохі, яны б ворагу паказалі, адкуль ногі растуць» (С. Грахоўскі).
Паказаць пачым фунт ліха каму. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. показать почем фунт лиха, укр. показати почаму ківш (пуд, фунт) лиха). Жорстка пакараць, правучыць каго-н., каб непавадна было. Ну, даведацца б мне толькі, хто гэта зрабіў! Я яму паказаў бы пачым фунт ліха! (Я. Васілёнак. Сартавальная горка).
Утварыўся ў выніку далучэння да фразеалагізма пачым фунт ліха (гл.) дзеяслоўнага кампанента паказаць, які сэнсава суадносіцца (але нe супадае!) з перыферыйным зкачэннем дзеяслова паказаць ('адпомсціць каму-н., правучыць каго-н.'). Дарэчы, аналагічную ролю выконвае слова-кампанент і пры ўтварэнні яшчэ двух фразеалагізмаў, структурна арганізаваных па схеме: паказаць + фразеалагізм, які бытуе самастойна (дзе ракі зімуюць, адкуль ногі растуць).
Паказваць (выстаўляць) дулю (фігу, кукіш) каму; паказаць (выставіць) дулю (фігу, кукіш) каму. Паўкалька з ням. м. (die Feigen weisen літаральна «фігу паказаць»). Рашуча і з насмешкай адмаўляць у чым-н., нічога не даваць каму-н. Вітэ нам дакляравау — помніце? — свабоду. Потым фігу паказаў «вернаму» народу (Я. Колас. Канстытуцыя).
Выраз метанімічнага паходжання, звязаны з адпаведным жэстам. Параўн.: «Падвучаны маткаю [Піліпка] часта ўсяляк гаварыў на Зосю ды фігу соваў ледзь не пад самы нос» (К. Крапіва).
Паказваць (паказаць) дулю (фігу, кукіш) y кішэні. Агульны для бел. і руск. (показывать кукиш в кармане) м.; параўн. y І.Насовіча: кукіш у кішэні даў. Спадцішка пагражаць каму-н., асуджаць каго-н. A мы з вамі, Рагнеда Іванаўна, любім іншы раз прамаўчаць. Калі нам выгадна прамаўчаць… I кукіш y кішэні паказваем… (М. Матукоўскі. Амністыя).
Узнікненне выразу ставяць у сувязь з нямецкім фразеалагізмам machen eine Faust in der Tasche (літаральна «паказаць кулак y кішэні»).
Паказваць (паказаць) зубы каму. Агульны для ўсходнесл. м. Выяўляць непрыязнасць, варожасць да каго-н., гатоўнасць даць адпор. [Мікод:] Мусіць, забыўся ён ужо на пяты год, дык мы яму
67 👁