Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Паліць за сабой масты. Гл. спаліць за сабой масты. Паліць (спаліць) свае караблі. Калька з франц. м. (brûler ses vaisseaux). Рашуча парываць з мінулым, робячы немагчымым вяртанне да яго. Шурупіч перадаў ёй авоську і паскорыў крокі — трэба было скарыстаць выпадак ды заадно спаліць караблі і для свайго адступлення (У. Карпаў. Вясеннія ліўні). Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. У старажытныя часы і ў перыяд сярэднявечча было нямала выпадкаў, калі палкаводцы, высадзіўшы войска на чужой тэрыторыі, спальвалі свае караблі, каб адрэзаць шлях да адступлення; войску заставалася толькі перамагчы ворага або загінуць. Палка з двума канцамі. Паўкалька з руск. м. (палка о двух концах). Тое, што можа скончыцца добра і дрэнна. Бытуе думка, што меліярацыя — гэта палка з двума канцамі. Калі раней чалавек не мог прадукцыйна выкарыстаць мільёны гектараў зямлі з-за балота, дык цяпер, пасля асушэння, яму пагражае, наадварот, дэфіцыт вады (ЛіМ 29.04.1983). Адны лічаць, што фразеалагізм — «абломак» прыказкі Счастье — палка о двух концах. Другія скандэнсаваную «сюжэтнасць» фразеалагізма паясняюць так: той, каго б'юць палкай, можа выхапіць яе і пачаць біць праціўніка яе другім канцом. Параўн. прыказкі, занатаваныя М. Федароўскім: У палцы два канцы; У кія два канцы; У кія два канцы: адзін па мне, другі па табе. Палкі ў колы. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. палки в колеса, укр. палки в колеса). Наўмысныя перашкоды ў якой-н. справе. Кандрацьева ўсё робіць на зло новаму старшыні. Яму і так цяжка даводзіцца, a тут замест апоры — палкі ў колы (Звязда. 21.02.1986). Назоўнікавае ўтварэнне, «абломак» дзеяслоўнага фразеалагізма ставіць палкі ў колы каму, чаго 'знарок перашкаджаць каму-, чаму-н.'. Пальма першынства. Паўкалька з ням. м. (die Palme der Priorität). Перавага над іншымі, першае месца. — Пальмы першынства, безумоўна, заслугоўвае гэтая цудоўная карціна, — безапеляцыйна сказаў адзін з членаў журы (ЛіМ. 16.04.1977). Этымалагічнай асновай выразу з'яўляецца звычай старажытных грэкаў узнагароджваць пальмавай галінкай — сімвалам найвышэйшай славы — пераможцаў на алімпійскіх гульнях ці іншых спаборніцтвах. Пальцам не варухнуць (не паварушыць). Гл. і пальцам не варухнуць (не паварушыць, не паварухнуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, зяўляецца
46 👁
 ◀  / 440  ▶