Пад эгідай чыёй, каго, чаго. Відаць, паўкалька з франц. м. (sous l'egide). Пад прыкрыццем каго-, чаго-н., пад чыёй-н. аховай, заступніцтвам ці кіраўніцтвам (рабіць што-н.). Пад эгідай іх [выставак] актыўна дзейнічаюць гіды і эксперты ЦРУ (С. Паўлаў: Рак). У франц. м. выраз склаўся на аснове грэчаскага слова эгіс (aigis, y род. скл. aigidos), якім называлі шчыт бога Зеўса ў старагрэчаскай міфалогіі. Паехаць да Абрама на піва. Гл. адправіцца (пайсці, паехаць) да Абрама на піва. Пажынаць (пажаць) лаўры. Паўкалька з франц. м. (moissonner des lauriers). Карыстацца плёнам поспеху. Насця Федарынчык таксама, напэўна, пажала нямала лаўраў y мясцовых гледачоў (А. Васілевіч. Блізкія знаёмыя). Паводле грэчаскага міфа, Апалон пакахаў німфу Дафну, але яна не хацела стаць яго жонкай і папрасіла дапамогі ў багоў. Яны ператварылі яе ў лаўровае дрэва. Лаўр стаў свяшчэнным дрэвам Апалона, бога мастацтваў. У Старажытнай Грэцыі ўсталяваўся звычай узнагароджваць лаўровым вянком паэтаў, мастакоў, музыкантаў. Звычай перанялі старажытныя рымляне. Слова лаўр y шмат якіх мовах свету стала ўжывацца з пераносным значэннем як сімвал перамогі, узнагароды. На гэтай аснове ў французаў склаўся фразеалагізм пажаць (пажынаць) лаўры, які перайшоў y многія іншыя мовы. Пажынаць (пажаць) плады чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Карыстацца вынікамі чаго-н. зробленага. Спакусіўшыся працэнтаманіяй, некаторыя школьныя адміністратары пажынаюць зараз тады «майстэрства», далёкага ад педагогікі (В.Вітка. Азбука душы). Утвораны на аснове фразеалагізма пажынаць лаўры (гл.) — паўкалькі з франц. м.; абодва выразы ўжываюцца з тоесным значэннем. Па завязку. Гл. па самую завязку. Пазнацца на фарбаваных лісах. Агульны для бел., польск. (poznać się na farbowanych lisach), укр. (пізнатися на фарбованих лисах) м. Адчуць на сабе чые-н. хітрыкі, падман. Не кідайце ж вялікіх абманных лозунгаў аб сваіх заходніх ці ўсходніх пяршынствах. На хварбаваных лісах даўно ўжо людзі пазналіся (Я. Купала. Торжышча). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. У І.Франко ёсць казка «Фарбоваий Лис», дзе гаворыцца, як звычайны ліс «Микита», падфарбаваўшыся, выдаваў сябе за цара звяроў, пакуль звяры не выявілі яго хітрыкі і не разарвалі падманшчыка. Параўн. y
Дадатковыя словы
legide
44 👁