Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
сурдзіна слова сурдзінка, агульнага для ўсходнесл. м., утворанага ад запазычанага сурдзіна далучэннем суфікса — к-. Падтуліць хвост. Гл. хвост падтуліць (падціснуць). Падцісканне хваста. Уласна бел. Залішняя асцярожнасць, страта самаўпэўненасці. Людзям сапраўды патрэбен мір. Але ж не схаваўшыся пад зямлёю здабываць яго — не скавытаннем, не падцісканнем хваста ў хвіліну небяспекі, a смелым, разумным і сумленным дзеяннем (Я. Радкевіч. У Агароднікі па песні). Назоўнікавы фразеалагізм, вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага падціскаць хвост. Падціснуць хвост. Гл. хвост падтуліць (падціснуць). Пад шафэ. Відаць, запазыч. з руск. м. У стане ап'янення. Канечне, Масальскі быў пад шафэ. Ён у новенькім трыковым гарнітуры, лакавых новых туфлях (В. Хомчанка. Пры апазнанні — затрымаць). У руск. м. выраз склаўся па аналогіі з ужо існуючымі, сэнсава блізкімі фразеалагізмамі пад газам, пад мухай, пад чаркай. Структурная схема фразеалагічнай мадэлі «пад + назоўнік» запоўнена запазычаным з франц. м. дзеепрыметнікам chauffé 'нагрэты алкаголем'. Падымацца з каленяў. Гл. уставаць (падымацца, паднімацца) з каленяў. Падымаць (падняць) голас. Агульны для ўсходнесл. м. Рашуча выказваць сваю думку, выступаць. Досыць было мне трошку падняць голас, як адзін з іх, мусіць, загадчык ці старшы майстар, унтэр з нашыўкамі, схапіў мяне за локаць і выпіхнуў на вуліцу (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). Выраз з агульным аналітычным значэннем. Абодва кампаненты семантычна суадносяцца з прыватнымі значэннямі адпаведных слоў: кампанент падымаць — са значэннем 'выклікаць паяўленне чаго-н.', голас — са значэннем 'меркаванне, выказванне'. Падымаць (падняць; узнімаць, узняць) галаву (галовы). Відаць, калька з франц. м. (lever la tête). Адчуўшы ўпэўненасць, станавіцца смелым, пачынаць актыўна дзейнічаць. Як прыйшлі былі палякі, Скуратовіч падняў галаву (К. Чорны. Трэцяе пакаленне). Фразеалагізм успрымаецца як матываваны, з жывой унутранай формай. Па дыяганалі. Паўкалька з франц. м. (en diagonale). Няўважліва, павярхоўна (чытаць). І тут жа [Шура] успомніў, што даўно збіраўся зайсці ў бібліятэку, узяцца і па-сапраўднаму перачытаць класіку, не так, як студэнтам — па дыяганалі (А. Жук. Такая восень).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
66 👁
 ◀  / 440  ▶