Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Выток фразеалагізма — сялянскі быт. Першапачаткова так называлі няскошаную траву, корм, які свойская жывёла сама знаходзіць пад нагамі. Падняць галаву. Гл. падымаць (падняць; узнімаць, узняць) галаву. Падняць голас. Гл. падымаць (падняць) голас. Падняць на крыло каго. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі 'змусіць узляцець, паляцець, аддяцець (пра птушак)' і 'вырасціць, выхаваць, давёўшы да самастойнасці'. Адшчыраваў пчаліным звонам ліпень, і жнівень вырай на крыло падняў… (С. Законнікаў. Адшчыраваў пчаліным звонам…). Палессе для В. Казько і яго персанажаў — гэта не проста куточак, дзе яны нарадзіліся, паднялі на крыло дзяцей (Полымя. 1999. № 2). Выраз «птушынага паходжання». Склаўся шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізма падняць на ногі (каго), адно са значэнняў якога тоеснае з 2-м значэннем выразу падняць на крыло (каго). Падняць на шчыт каго, што. Гл. узняць (падняць) на шчыт каго, што. Падпілоўваць (падпілаваць) рогі каму. Уласна бел. Уціхамірваць, утаймоўваць, рабіць больш памяркоўным каго-н., прымушаць пакарыцца. Я стаяў у парозе і думаў: позна вучыць чалавека ў такія гады, позна яму і падпілоўваць рогі (М. Гроднеў. Радня). Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў дачыненні да быка, калі ён становіцца небяспечны для статка і ўзнікае патрэба ўтаймаваць яго. Падпісвацца (падпісацца) абедзвюма рукамі пад чым. Агульны для ўсходнесл. м. Ахвотна і поўнасцю згаджацца з чым-н. Прыгнёт ненавідзіць [Мікола Браніборскі], сялян тады вызваліць сам прапанаваў, абедзвюма рукамі падпісаўся пад Раткевічавай запіскай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім). Утвораны па аналогіі з ужо існуючым фразеалагізмам хапацца абедзвюма рукамі за што (гл.). У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз. Падразаць (падрэзаць) крылы (крылле) каму. Калька з франц. м. (couper les ailes). Перашкаджаць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць, праявіць свае сілы, здольнасці. Каторы рабіць не лянуецца, то і тут жыве… Вайна толькі цяпер крылы падрэзала (М. Лобан. На парозе будучыні). Выраз усведамляецца як разгорнутая метафара праз супастаўленне з птушкамі, якім па пэўных прычынах падразаюць крылы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
44 👁
 ◀  / 440  ▶