Магчыма, склаўся пад уплывам лац. oleum addere сатіпо (літаральна «падліваць масла ў печ»). Фразеалагізм з празрыстай унутранай формай. Падліваць смалы ў агонь. Уласна бел. Абвастраць непрыязныя адносіны паміж кім-н., узмацняць якія-н. пачуцці, настрой і пад. У нас на Беларусі і так, дзякаваць богу і добрым людзям, бяды і гора ўсякага хоць гаць гаці, дык нашто яшчэ падліваць смалы ў агонь? (Я. Купала. Вера і незалежнасць). Утвораны на базе сінанімічнага фразеалагізма падліваць масла ў агонь — калькі з франц. м. (гл.). Падмінаць (падмяць) пад сябе каго, што. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі 'поўнасцю падпарадкоўваць сваёй волі' і 'сілай авалодваць чым-н. (часцей пра ўладу)'. Спярша ён прыкінуўся ціхмянай, бяскрыўднай авечкай, неўзабаве ж увайшоў у сілу, паказаў зубы, падмяў пад сябе: паспрабуй толькі не дагадзі — адразу ж звольніць (Маладосць. 2001. № 6). Страшная татарская навала падмяла пад сябе рускія гарады, але нас яна не зачапіла (В.Іпатава. Вяшчун Гедзіміна). Узнік y выніку асацыяцыі па падабенстве з некаторымі жывёламі, якія сваю ахвяру падмінаюць пад сябе. Параўн.: «Апошніх трох ахвотнікаў мядзведзь згроб у ахапак і падмяў пад сябе» (Я. Конеў). Пад мухай. Агульны для ўсходнесл. і польск. (pod muchą) м. Падпіўшы. Аднойчы дзядзька Захара вярнуўся з мястэчка пад мухай, але не ноччу і не зімой, і я тады бачыў і чуў цераз плот незаўважна, як ён сустрэўся з Канісам каля будкі (Я. Брыль. Ніжнія Байдуны). Узнікненне фразеалагізма звязана з карцёжнай гульнёй у муху. Паводле В. У.Вінаградава, спачатку склаўся ў жаргоннапрафесійным асяроддзі карцёжнікаў і ваенных фразеалагізм забіць муху—'выпіць віна', a затым на яго аснове азначальны выраз з мухай. Апошні першапачаткова абазначаў 'з выйгрышам, з перамогай пры гульні ў муху', a пасля стаў характарызаваць стан нецвярозага чалавека. Пазней на базе выразу з мухай складваецца фразеалагізм пад мухай, мадэллю для якога маглі паслужыць аналагічныя ўтварэнні тыпу пад чаркай. Паднімаць сцяг чаго, чый. Гл. узнімаць (узняць; паднімаць, падняць) сцяг чаго, чый. Падножны корм. Агульны для ўсходнесл. м. Сродкі існавання, здабытыя дзе прыйдзецца і як папала. — Бачу, брат, на падножным корме сядзіш. — Беркут глянуў на кошык з грыбамі і крывенька ўсміхнуўся. — Так доўга ногі не працягнеш! (В. Жуковіч. Кволы
35 👁