толькі, пакуль управіцца, a таму не ўздумайце мне перашкодзіць — вы ў мяне пад каўпаком (М. Кусянкоў. Чага). Выраз з тэлефільма «Семнаццаць імгненняў вясны», знятага па аднайменным рамане Ю. Сямёнава. Будучы маўленчай характарыстыкай аднаго з персанажаў рамана — гестапаўца Мюлера, выраз з'яўляецца недакладнай калькай з ням. м. (unter jemandes Hut sein 'быць пад чыёй-н. аховай'). Пры калькаванні фразеалагізма стварылася каламбурная двухпланавасць, бо ў ням. м. ёсць два амонімы: Hut1 — капялюш', a таксама ў тэхнічным ужыванні каўпак' і Hut2 — 'абарона, ахова'. Падкласці свінню каму Гл. падлажыць (падкласці) свінню каму. Падлажыць (падкласці) свінню каму. Агульны для ўсходнесл. м. Цішком падстроіць непрыемнасць, подласць. Ічаму раптам інспектар патрабуе пасведчанне якраз y той час, калі настаўнік y споведзі не быў?.. Эгэ! Ды гэта пісар Васількевіч падлажыў яму такую свінню! (Я. Колас. На ростанях). У многіх рускіх крыніцах этымалогію гэтага выразу звязваюць з даўнейшым ваенным тэрмінам свіння — 'строй клінам для прарыву варожай абароны'. Аднак фразеалагічнае значэнне 'цішком падстроіць каму-н. подласць' не мае ніякай сувязі з названай «свіннёй». Яно склалася як метафарычнае ў адносінах да прамога значэння свабоднага словазлучэння. Даўней татары і іншыя магаметане не елі свініны, і калі хто-небудзь за сталом падкладваў ім свінню (свіное мяса), то гэта было для іх вялікай непрыемнасцю. Падліванне масла ў агонь. Агульны для ўсходнесл. м. Абвастрэнне непрыязных адносін паміж кім-н. Ніякіх аргументаў ён [Іван Пятровіч] знаць не знае і не слухае, наадварот, гэта толькі — падліванне масла ў агонь (Я. Колас. У глыбі Палесся). Паходзіць з суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма падліваць маслаў агонь (гл.), адно са значэнняў якога — 'абвастраць непрыязныя адносіны паміж кім-н., узмацняць якія-н. пачуцці, настрой і пад.'. Падліваць (падліць) масла ў агонь. Калька з франц. м. (verser l'huile sur le feu). Ужыв. ca значэннямі 'абвастраць непрыязныя адносіны паміж кім-н.' і 'выклікаць, павышаць цікавасць да чаго-н.'. Яго [Башлыкова] пагроза падліла масла ў агонь. — Засудзіце? За нашае ж добрае? — Арыштуеце! За што? (І.Мележ. Завеі, снежань). Дзед уважліва ўглядаецца ў акно, каб не прапусціць часам свой прыпынах. A вясёлы хлопец падлівае масла ў агонь, выдумляе ўсё пра балота ды камароў (Л. Прокша. Дзе ж тыя камары
Дадатковыя словы
lhuile, зяўляецца
28 👁