Каб за табой праўда была, то не сядзеў бы гэтак пад голым небам (Я. Купала. Раскіданае гняздо). Узнік па мадэлі з ужо існуючым, сэнсава тоесным фразеалагізмам пад адкрытым небам (гл.) — калькай з франц. м. Пад заслону. Агульны для ўсходнесл. м, У самым канцы (рабіць, зрабіць што-н.). Няма ў вас жалю, Клаўдзія Аляксееўна. Пад заслону рабочага дня столькі назапасілі ўсяго (У.Ліпскі. Бачыць будучае). Паходзіць з маўлення акцёраў. Найболып эфектныя сцэны нярэдка прыпадаюць на канец акта ці ўсёй п'есы перад тым, калі апускаецца заслона. Падзел (дзяльба) скуры незабітага мядзведзя. Уласна бел. Заўчаснае размеркаванне прыбытку ў яшчэ не зробленай справе. Складвалася ўражанне… што некаторых «апазіцыянераў» больш хвалюе падзел скуры незабітага мядзведзя (Ю. Хадыка. Што далей?). Утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма дзялиць скуру незабітага мядзведзя (гл.). Падзенне акцый каго, чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Зніжэнне ўплыву, значэння каго-, чаго-н. Наменклатуршчыкі не маглі не зафіксаваць падзенне акцый палітыкі прэзідэнта (Нар. воля. 29.10.2000). Узнік унутрыфразеалагічным спосабам на аснове несуадноснага выразу акцыі падаюць (чые, каго) — паўкалькі з франц. м. (гл.). Падкаваць блыху. Запазыч. з руск. м. Паказаць, праявіць надзвычайную вынаходлівасць у якой-н. справе. [Аляксей] падышоў, моўчкі прысеў ля прыбора. Клімчанка запытаў: — Падкуём, Лёша, гэтую блыху? (М. Гроднеў. Сонечны вецер). Выраз з апавядання М. С. Ляскова «Ляўша» (1881), дзе расказваецца, як тульскі майстар Ляўша змог падкаваць маленькую металічную блыху, якую англічане падарылі рускаму цару, каб паказаць сваё адмысловае ўменне. Пад канём быць, аказвацца і пад. Агульны для ўсходнесл. м. У непрыемнай сітуацыі, y нявыгадным становішчы. За свой век я на многае наглядзеўся, многае пабачыў Быў; як кажуць, на кані і пад канём. Больш, канечне, пад канём… (Б. Сачанка. Памяць). Параўнальна нядаўняе ўтварэнне, «абломак» фразеалагізма на кані і пад канём 'у самых разнастайных, прыемных і непрыемных сітуацыях (быць і пад.)'. У «Зборніку беларускіх прыказак» І.І.Насовіча выраз фіксуецца ў форме быў на кані і пад канём. Пад каўпаком каго, y каго. Запазыч. з руск. м. (под колпаком). У поўнай залежнасці ад каго-н. (знаходзіцца, быць, жыць і пад.). Скора я буду браць вашага рэзідэнта, пачакаю
Дадатковыя словы
песы
22 👁