Падбіванне кліноў (клінкоў) да каго. Агульны для бел. і ўкр. м. Заляцанне. Неўзабаве гэтае прастойванне ў лінатыпнай успрынялі ў друкарні як падбіванне кліноў да лінатыпісткі Леначкі — балбатлівай, з кірпатым носікам бландзіначкі (В. Блакіт. Усмешка Фартуны). Назоўнікавы фразеалагізм, утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага падбіваць клінкі (кліны) пад каго, да каго 'заляцацца да каго-н., дабіваючыся ўзаемнасці'. Пад богавай страхой. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі 'не ў памяшканні' і 'у сусвеце, y наваколлі'. Напярэдадні я наведаў гэты цікавы, арыгінальны, «пад богавай страхою», музей: зямлянкі, накрытыя дзёрнам і з акенцамі, нары пры сценах, печкі з бляхі, лаўкі каля дзвярэй перад кожнаю зямлянкаю… (Ф. Янкоўскі. Трэба ж). Чубару было цікава адгадаць наперад, каго раптам вывеў клопат за вёску, аднак дарэмна: цяпер, калі ўсё перайначылася пад богавай страхой і не паддавалася вызначэнню, можна было меркаваць і так і гэтак (І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, які ўсведамляецца як «пад страхой, збудаванай Богам» або «без якойнебудзь страхі». Пад ботам каго, чыім, y каго. Агульны для руск. (под сапогом), укр. (під чоботом), польск. (pod butem), балг. (под ботуш) м. Абазначае: 1) пад чыёй-н. уладай, пад прыгнётам (аказацца, стагнаць і пад.), 2) y поўнай залежнасці ад каго-н. (быць, знаходзіцца). Тады наш край стагнаў пад ботам царскіх сатрапаў (Л. Левановіч. Валанцёр свабоды). Няўжо канец табе, пагроза, і вечны ціск пад панскім ботам і страх знайсці канец пад плотам? (Я. Колас. Новая зямля). Выраз адлюстроўвае даўнейшую, вядомую многім народам практыку адносін паміж людзьмі, калі бот быў сімвалічным знакам улады: пераможца наступаў нагой (ботам) на галаву пераможанага, паказваючы гэтым сваю поўную ўладу над ім. Падвесці міну пад каго, пад што. Гл. падводзіць (падвесці) міну пад каго, пад што. Падводзіць (падвесці) міну пад каго, пад што. Агульны для ўсходнесл. м. Цішком рабіць вялікую непрыемнасць каму-н. [Надзя: ] Я чула, як яна тут міну падводзіла пад мяне. [Валодзя:] Дражнілася. Ты ж яе ведаеш (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба). Утвораны шляхам пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ў маўленні ваенных маракоў ужываецца з прамым значэннем. Пад голым небам. Агульны для бел., укр. (під голим небом) іпольск. (pod gołym niebem) м. Ha вуліцы, не ў памяшканні. [Паніч
27 👁