сілы, якая б павярнула кола гісторыі назад. Чалавека, які ведае, што такое свабода, нельга пакарыць (І.Гурскі. У агні). Вобраз празрысты, матываваны. Па гарачых слядах. Агульны для ўсходнесл. м. Неадкладна, не марудзячы, непасрэдна пасля чаго-н. Я лічу, што гэта трэба было рабіць або раней, адразу ж па гарачых слядах… Або гэта трэба рабіць пазней, калі загояцца ўсе раны… (І.Шамякін. Сэрца на далоні). Паходзіць з мовы паляўнічых, для якіх, калі яны гоняцца за зверам, сляды сапраўды могуць быць гарачымі, астылымі ці халоднымі, што асабліва відаць зімой. Параўн.: «Калі прайшоў далей, бачу новы доказ таго, што лапатнік гэты — мядзведзь. Я, значыцца, іду якраз па гарачых слядах. Ад аднаго следу аж пара» (У. Дубоўка). 3 лексікону паляўнічых прыйшоў y літаратурную мову і лексічны варыянт гэтага фразеалагізма — па свежых слядах: «Напісана яна па свежых слядах падзей і на канкрэтным матэрыяле» (К. Крапіва). Пагнацца за двума зайцамі. Гл. гнацца (пагнацца) за двума зайцамі. Пагрэць рукі на чым, каля чаго, аб што, дзе. Гл. грэць (пагрэць) рукі на чым, каля чаго, аб што, дзе. Пагуляць у кошкі-мышкі. Гл. гуляць (пагуляць) y кошкімышкі (у ката і мышку). Пад адкрытым небам. Калька з франц. м. (à ciel ouvert). Ha вуліцы, не ў памяшканні. Якраз у гэтым маляўнічым месцы размешчаны музей народнай культуры і быту. Пад адкрытым небам (Г. Пашкоў. Дарога да акіяна). Выраз усведамляецца як матываваны. Адкрыты тут 'без покрыву зверху, з бакоў'. Пад адным дахам (пад адной страхой) жыць (пражыць). Агульны для ўсходнесл. (руск. под одной крышей, укр. під одним дахом) і польск. (pod jednym dachem) м. У адным доме, y адной кватэры, разам. Амаль два гады жылі мы з ім пад адным дахам (А. Шашкоў. Лань — рака лясная). Склаўся на аснове свабоднага словазлучэння ў выніку сінекдахічнага пераносу (заменена назва цэлага назвай яго часткі). Падаць (упасці) духам. Агульны для ўсходнесл. м. Траціць упэўненасць, адчайвацца. Макаед зразумеў, што свой праект яму не праціснуць. Але не ўпаў духам (І.Шамякін. Атланты і карыятыды). Выраз з агульным аналітычным значэннем. Абодва кампаненты сэнсава суадносяцца з прыватнымі значэннямі адпаведных слоў: кампанент падаць — са значэннем 'рабіцца кепскім, псавацца', дух — са значэннем 'унутраны стан, настрой
35 👁