П
Паабіваць парогі чые, каму, каго, чаго. Гл. абіваць (паабіваць) парогі чые, каму; каго, чаго.
Павесці рэй. Гл. весці (павесці) рэй.
Паветраныя замкі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. воздушные замки, укр. надхмарні замки). Нерэальныя, фантастычныя планы, што-н. нязбытнае. Ты і без гэтага марыш пра паветраныя замкі, a гэта ў тваім узросце не пасуе… (У. Караткевіч. Нельга забыць).
Утварыўся ў выніку ўсячэння дзеяслоўнага кампанента ў фразеалагізме будаваць паветраныя замкі (гл.), які паводле паходжання з'яўляецца калькай з ням. м. (Luftschlösser bauen).
Паветраныя замкі будаваць. Калька з ням. м.: складаны назоўнік Luftschlösser перакладзены словазлучэннем паветраныя замкі, дзеяслоў bauen — будаваць. Абазначае 'захапляцца нязбытнымі марамі, планаваць нездзяйсняльнае'. Дробязей такіх вось прапаноўваць спецыяліст не будзе. Паветраных замкаў будаваць не стане — ён ведае рэальныя магчымасці сучаснага (Х. Шынклер. Сонца пад шпалы).
Склаўся, відаць, y выніку кантамінацыі двух выразаў: будаўніцтва ў паветры + будаваць замкі ў Іспаніі або будаваць картачныя замкі. Першы — крылаты выраз, яго аўтар — царкоўны пісьменнік Аўгусцін (354–430). Два другія — франц. фразеалагізмы-сінонімы. Адзін з іх (будаваць замкі ў Іспаніі) узнік на аснове сярэдневяковага гераічнага эпасу «Песні пра подзвігі», дзе расказваецца, што рыцары атрымлівалі ў спадчыннае ўладанне яшчэ не заваяваныя замкі ў Іспаніі.
Павісаць у паветры. Гл. вісець (віснуць, павісаць) y паветры.
Павіснуць паміж небам і зямлёй. Гл. вісець (павіснуць) паміж небам і зямлёй.
Па вялікім рахунку. Паўкалька з руск. м. (по большому счету). Ужыв. са значэннямі сур'ёзна, прынцыпова, без скідак і ўступак', 'па-сапраўднаму, належным чынам, як і павінна быць' і 'фактычна, y адпаведнасці з рэальнасцю'.
Гл. ілюстрацыі да гэтых значэнняў і гістарычнаэтымалагічную даведку пра фразеалагізм на с. 15–16.
Павярнуць кола гісторыі назад. Відаць, калька з ням. м. (das Rad der Geschichte zurückdrehen). Прыпыніць заканамерны ход гістарычнага развіцця, вярнуцца да мінулага. Няма такой
166 👁