Значэнне кампанента ўцяць y зыходным спалучэнні — адрэзаць'. Вобразнасць рыфмаванага фразеалагізма асэнсоўваецца як 'ні адрэзаць чаго-н., каб з'есці, ні ўзяць з сабой'. Ні цэ ні бэ. Уласна бел. Зусім нічога (не ведадь, не разумець). Смяхоцце з чалавека! Не ведае, як той казаў, ні цэ ні бэ, a на каралеўства прэ! (С. Баранавых. Межы). Утвораны па аналогіі з ужо існуючым, сэнсава тоесным фразеалагізмам ні бэ ні мэ ні кукарэку з запаўненнем структурнай схемы назвамі трэцяй і другой літар лацінскага алфавіта. Ногі выцягнуць. Агульны для ўсходнесл. (руск. протянуть ноги, укр. витягти ноги) і польск. (wycągnąć nogi) м., абазначае памерці'. У бальніцу я не пайду Пайсці мне ў вашу бальнігцу, значыць, і ногі там выцягнуць (П. Галавач. Праз гады). У бел. і ўкр. мовах фразеалагізм ужываецца і ў форме ногі выпрастаць: A той, што падстрэлены быў Арцёмам, пакуль яго там раздзявалі ды перавязвалі, і ногі выпрастаў (А. Чарнышэвіч. На сажалках). Этымалагічна гэта «метафара, узятая з жывёльнага свету» (В.У.Вінаградаў): жывёлы перад смерцю, y апошнія секунды жыцця, выпростваюць, выцягваюць ногі. Ногі кормяць каго. Уласна бел. Чыя-н. плённая праца патрабуе бегатні, амаль сталага знаходжання ў руху. Каб ты ведаў, той чалавек, якогая шукаў па вуліцы Русіянава, прызнаўся ў трох забойствах. Два — y нас, адно — y Расіі. Так што ногі нас кормяць, ногі… (В. Праўдзін. Танцавальны марафон). Паходзіць з прыказкі Ваўка (воўка) ногі кормяць, якая абазначае 'каб пракарміцца, трэба шукаць харчы, турбавацца, a не сядзець на адным месцы'. Супаставім выкарыстанне фразеалагізма з агаленнем яго вобразнасці праз параўнальны зварот: «Думалася, цяпер у рэдакцыю яму ўжо ніколі не вярнуцца, журналіста, як любіў і сам жартаваць, як і воўка, ногі кормяць, a якія ў яго цяпер ногі?!» (І.Капыловіч). Ногі мыць каму, чые і тую ваду піць. Запазыч. з руск. м, Бязмежна дагаджаць каму-н. y знак удзячнасці за што-н. Часцей як абяцанне. — Будзем пані ногі мыць і тую ваду піць, — нізка кланялася пані Даміцэля (Я. Колас. Хатка над балотцам). Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. «У Сібіры калісьці быў на першы погляд варварскі, але мудры звычай. У часе сватання нявеста павінна была вымыць ногі жаніху, a пасля выпіць гэту ваду. Толькі ў такім выпадку нявеста лічылася вартай, каб яе ўзялі ў жонкі» (Я.Еўтушэнка). Ногі на плечы і (ды)… Гл. браць (узяць) ногі на плечы і (ды)… Ногі ў рукі і (ды)… Гл. браць (узяць) ногі ў рукі і (ды
Дадатковыя словы
зесці
53 👁