Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Узнік па мадэлі з ужо існуючым фразеалагізмам ні даць ні ўзяць. Структурная схема ні… ні… запоўнена дзеясловаміантонімамі. Выраз зрэдку ўжываўся і ў тэкстах XIX ст. (у творах І.А. Крылова, М. Я. Салтыкова-Шчадрына і інш.), але асаблівую пашыранасць набыў пасля ягонеаднаразовага выкарыстання ў якасці рэфрэна ў раздзеле «Так гэта было» паэмы А. Твардоўскага «За даллю — даль» (1960). Ні ў жысць. Запазыч. з руск. м. (ни в жизнь) з заменай назоўнікавага кампанента дыялектным адпаведнікам. Ні пры якіх умовах, абставінах. — Ні ў жысць не паверыў бы, што так анучу выбеліш! — заўважыў Ігнась (П. Броўка. Каландры). Генетычна ў гэтым выразе можна бачыць гіпербалічнае прысягненне ўласным жыццём. Параўн.: «Сумленнем кляўся чыстым ён, жыццём ён кляўся чыстым…» (А. Бялевіч). У форме ні в жисть выраз сустракаецца ў некаторых укр. гаворках; гл.: Ужченко В., Ужченко Д. Фразеологічний словник. — Луганск, 2002. С. 99. Ні ў зуб нагой. Запазыч. з руск. м. Зусім нічога не разумець, не ведаць. Дзе там было навучыцца. Бэкаем [па-англійску], чытаючы, збольшага, a каб перакласці з прачытанага ці самому што якое сказаць па-іхняму — ні ў зуб нагой (Я. Васілёнак. Сітуацыя). Паходзіць са школьнага арго. Фразеалагізм перажыў трансфармацыю: скарачэнне і замену аднаго кампанента іншым. Яго першапачатковая форма — ни в зуб толкнуть не смыслит. У сярэдзіне XIX ст. паралельна з поўнай формай ужывалася скарочаная, напрыклад y М. Памялоўскага: «Ученики, как говорится в бурсе, ни в зуб толкнуть». Затым адбылася замена дзеяслоўнага кампанента толкнуть кантэкстуальна блізкім назоўнікам ногой. Ні ў кола ні ў мяла. Уласна бел. Няўмелы, няздатны чалавек. Людзі і па-людску жыць хочуць. Што яны, цётачка, вінаваты, што старшыні ні ў кола ні ў мяла?.. (М. Клебановіч. Заручыны). І.Насовіч тлумачыць гэты выраз так: «кажуць з прыкрасцю пра такога чалавека, які ў сям'і мала здатны да гаспадарчых работ». У абагульненым сэнсе гэта выказваецца праз назоўнікавыя кампаненты, якія (на ўзроўні слоў) даўней, паводле «Слоўніка…» І.Насовіча, абазначалі: кола — 'млынавое кола', a мяла — 'мяліца, мялка, на якой лён або пяньку мнуць'. Ні ўцяць ні ўзяць. Уласна бел. Абсалютна нічога (няма есці). Ты ж ажэнішся ды будзе ўсяго ставаць, дык і прывыкнеш і палюбіш, a як не будзе ні ўцяць ні ўзяць, дык любошчы твае пойдуць марна… (К. Крапіва. Каровін мужык
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
44 👁
 ◀  / 440  ▶