пры якой пагодзе не трэба болей зороі ёй! (П. Прыходзька. Рэпартаж з родных мясцін). Фразеалагізаваны крылаты выраз з верша С. Ясеніна «Вяртанне на радзіму» (1924), дзе ёсць радкі: «И вот сестра разводит, Раскрыв, как Библию, пузатый „Капитал", / О Марксе, Энгельсе…/ Ни при какой погоде / Я этих книг, конечно, не читал». Ні пуху ні пяра. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. як шчырае пажаданне поспеху, удачы каму-н. y якой-н. справе. Да Лапаціч правядуць цябе хлопцы. A адтуль глядзі сама, Ніна… Ідзі, збірайся… Ні пуху ні пяра (І.Мележ. Мінскі напрамак). Узнік y асяроддзі паляўнічых і гаварыўся перад адыходам на паляванне як пажаданне ўдачы, выказанае ў адмоўнай форме, што адлюстроўвала прымхлівыя ўяўленні, быццам пры прамым пажаданні (і пуху і пяра) можна сурочыць. Пяро ў мове паляўнічых абазначае птушкі', a пух атаясамліваецца са словам звяры. Ні пядзі не аддаць, не ўступіць. Агульны для ўсходнесл. м. Ніколькі, нават самай невялікай часткі. Звычайна пра зямлю. Мы свае зямлі ні пядзі не аддадзім. Так мае наказвалі старыя, а я вам (І.Гурскі. Вецер веку). Пядзя — старая мера даўжыні, роўная адлегласці паміж канцамі расстаўленых вялікага і ўказальнага пальцаў. Ні роду ні племені. Агульны для ўсходнесл. м. Нікога з родных, сваякоў (няма, не памятаць і пад.). [Мальвіна:] A ён што? Галота нейкая, ні роду ні племені (В. Вольскі. Несцерка). Першапачаткова ў славян слова род абазначала бліжэйшых, a племя — аддаленых родзічаў Тут кампанент племені асацыіруецца з патомствам. Ні роду ні плоду. Агульны для бел. і ўкр. м. Нікога з родных, сваякоў (не засталося, няма і пад.). — A ў цябе, праўда, ні роду ні плоду не засталося? — мабыць, каб толькі не маўчаць, спытаў Пётра (С. Грахоўскі. Ранні снег). Утвораны па аналогіі з ужо існуючым, сэнсава тоесным фразеалагізмам ні роду ні племені (гл.). Кампанент плоду абумоўлены рыфмай і сэнсава асацыіруецца з патомствам. Ні рыба ні мяса. Калька з ням. м. (nicht Fisch nicht Fleisch; параўн. y французаў: ni chair ni po isson — ні мяса ні рыба). Пасрэдкы чалавек, які нічым асаблівым не вылучаецца і якога цяжка кваліфікаваць. Жаніх не вельмі спадабаўся. Манерны нейкі, але бесстылёвы… ні старамодны, ні сучасны — як кажуць, ні рыба ні мяса (І.Шамякін. Атланты і карыятыды). Ёсць меркаванне, што фразеалагізм узнік y XVI ст. y перыяд рэфармацыі — шырокага грамадскага руху спачатку ў Германіі, a пасля і ў іншых краінах Заходняй Еўропы. Рэфарматы выступалі
Дадатковыя словы
зброі, энгельсе…і
56 👁