Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Утвораны па мадэлі з ужо існуючымі выразамі, y якіх структурная схема ні…ні… запоўнена супрацьпастаўленымі словамі. Млён — палка, якой круцяць жорны, сячкарню. Ні на грам. Агульны для ўсходнесл. м. Ніколькі, зусім (не даваць, не баяцца і пад.). Мужычок знізу ўверх бліснуў на Валошку шчаслівымі вочкамі, ні на грам не спалохаўся (В. Карамазаў. Пушча). Узнік па аналогіі з ужо існуючым, сэнсава тоесным фразеалагізмам ні на гран (гл.) з заменай устарэлага і незразумелага гран блізкім па гучанні словам. Ні на гран. Агульны для ўсходнесл: м. Ніколькі, зусім (не мець, не хваляваць і пад.). Маё нядаўняе мінулае, верыш, ніколечкі мяне, ну ні на гран не хвалюе… (А. Масарэнка. Баргузінскае лета). Склаўся, відаць, y маўленні аптэкараў па аналогіі з фразеалагізмамі ні на грош, ні на ёту, ні на кроплю. Гран — даўнейшая мера аптэкарскай вагі, роўная 0,062 грама. Ні на ёту. Паўкалька з грэч. м. Ніколькі, зусім (не саступаць, не пераацэньваць і пад.). Жыццё цвёрда крочыць наперад, не саступаючы ні на ёту перад «крамолаю» (Р. Мурашка. Сын). Паходзіць з Бібліі (Матфей, 5,18): «Ні адна ёта, ні адна рыска не знікне з закону, пакуль не здзейсніцца ўсё», г. зн. недапушчальныя нават самыя малыя змены ў законе Божым, ні тэкст, ні літара, ні рысачка ў ім не могуць быць зменены. Ёта — літара грэч. алфавіта, якая абазначае гук «і»; яна ж y паменшаным памеры, як рысачка, выкарыстоўвалася пад галоснымі для адрознення гэтых гукаў. Ні нашым ні вашым. Запазыч. з руск. м. Ні за аднаго і ні за другога; нікому з двух розных поглядамі бакоў (не служыць, не дагаджаць). Рыгор сумеўся. Былі так сабе — ні нашым ні вашым (К. Чорны. Нянавісць). Выраз узнік на аснове фразеалагізма і нашым і вашым (ш.) як яго сэнсавая супрацьлегласць. Ні пава ні варона. Запазыч. з руск. м. Той, хто адышоў ад адных і не далучыўся да другіх. Прайшла [паэтка], паглядаючы ў бакі. — Ні пава ні варона, — усміхнуўся Кулік (І.Гурскі. Чужы хлеб). Выраз з байкі І.А. Крылова «Варона» (1825), y якой гаворыцца, як варона, прыбраўшыся «пад паву», хацела ўсіх зачараваць. Але яе абскублі спачатку павы, a пасля варокы. I «ад варон яна адстала, a да паваў не прыстала», зрабілася «ні пава ні варона» (гл. варона ў паўлінавых пёрах). Ні пры якой пагодзе. Паўкалька з руск. м. (ни при какой погоде). Ніколі і ні пры якіх умовах, абставінах (не рабіць чаго-н.). Ці ж мала войнаў за стагоддзе было ў нас на планеце ўсёй? О не, ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
68 👁
 ◀  / 440  ▶