даць ні ўзяць — гадоў дваццаць пяць! Маладуха! (Р. Кобец. Нішто сабе жарты).
Тут зыходныя значэнні дзеяслоўных кампанентаў такія: даць — дадаць', узяць — адняць', што разам складае 'ні дадаць, ні адняць'. Сродкам «спайкі» кампанентаў выступае рыфмічнае сугучча.
Ні дна ні пакрышкі каму, чаму. Агульны для ўсходнесл. м. Выклічнікавы выраз, ужыв. як пажаданне ўсяго найгоршага. Дайце ж перадышкі, няхай «роя» спухне. Ні дна ні пакрышкі ёй, лацінскай кухні! (Я. Колас. «Роі» і «хрыпы»).
Утвораны па аналогіі з існуючымі фразеалагізмамі. Структурная схема ні… запоўнена кантэкстуальнымі антонімамі. Першапачаткова ўжываўся як пажаданне быць пахаваным не так, як прынята, a без труны, без дна і без пакрышкі.
Ні жывы ні мёртвы. Калька з лац. м. (neque vivos neque mortuos). У стане вялікага страху, знямення; страшэнна спалоханы. Ляжыць Міколка ні жывы ні мёртвы і толькі чуе, як моцна б'ецца ды вырываецца з грудзей яго маленькае сэрца (М. Лынькоў. Міколка-паравоз).
Упершыню выкарыстаны ў камедыі «Грубіян» Плаўта (каля 254–184 да н. э.).
Ніжэй за калена. Уласна бел. Ужыв. (з іранічным адценнем) са значэннямі 'да мінімальнага ўзроўню (апусціць, апусціцца, аказацца і пад.)' і 'вельмі дрэнны, кепскага ўзроўню'. Мой першы прэм'ер-міністр пісаў, што ніколі не любіў мяне. Што ступень ягонае павагі ўжо даўно апусцілася ніжэй за калена (У. Арлоў. Ордэн Белай Мышы). У 41 працэнта айчынных прадпрыемстваў — паказчык ніжэй калена! Гэта той выпадак, калі такі паказчык не радуе (У. Даўжэнка. Амбіцыі).
Паходзіць з маўлення А. Р. Лукашэнкі, які неаднойчы ўжыў яго ў сваіх трансліраваных па тэлебачанні выступленнях адразу пасля абрання Прэзідэнтам Беларусі.
Ні за грош. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім дарэмна (прапасці, загінуць і пад.). Павёў [паліцэйскі] мяне ў хату, напісаў запіску. «Перадасі Фроні»… і адпусціў… Але бачыш — усё ад выпадку залежыць. Не ведаў бы яе — ні за грош кокнулі б (І.Навуменка. Сасна пры дарозе).
Словам грош называлі пачынаючы з XVI ст. дробную медную манету. Фразеалагізм ні за грош узнік, відаць, тады, калі грош стаў самай дробнай разменнай манетай — паўкапеечнай (пасля грашовай рэформы 1838 г. y Расіі).
Ні за панюх табакі (прапасці, гінуць і пад.). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. ни за понюшку табаку, укр. ні за понюх табаку). Дарэмна, нізавошта. 3 легіянерамі вы лёгка справіліся. A
108 👁