Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
па шчупаковым загадзе: атрымаў пісьмо, пайшоў да міністра ці напісаў y выканкам — і ўсё ў парадку» (М. Замскі); «Тут табе не казка, цудаў не бывае. Дзялка твая — табе і палоць. Па шчупаковым загадзе ў нас нічога не робіцца» (Л. Юргілевіч). I яшчэ — y крыху іншым афармленні: «Не па шчупаковаму загаду паднімаліся з руін гарады і вёскі» (Х. Жычка); «Праект новага агрэгата. Думаеш, па шчупаковаму загаду гэта робіцца?» (М. Чавускі). Ні бэ ні мя. Уласна бел. Зусім нічога не разумець, не разбірацца ў чымсьці. Калі я хадзіу па залах выстаўкі так званага сучаснага мастацтва (і ў Варшаве, і ў іншых гарадах)… мяне не пакідала думка пра «бікіняжаў» у мастацтве, пра важны, naмісіянерску сур'ёзны, твар стылягі, які высакамерна і грэбліва прапаведуе і мне, і вам, і ўсім сумленным людзям нешта вельмі моднае, вельмі высокае, вельмі заходнееўрапейскае, і яшчэ далей, y чым, дарэчы, сам ён, бедненькі, часцей за ўсё — ні бэ ні мя (Я. Брыль. Яшчэ раз па шчырасці). Крылаты выраз з байкі К. Крапівы «Дыпламаваны Баран», мараль якой: «Другі баран — ні „бэ", ні „мя", A любіць гучнае імя». У байцы выраз выступае як версіфікацыйны варыянт агульнанароднага ні бэ ні мэ (ні кукарэку). Ні вока ні бока не шкадаваць, не пашкадаваць. Уласна бел. Абсалютна нічога. Ну, от! Пачубіліся — хопіць!.. Хто на старым спатыкнецца зноў — не пашкадую ні вока ні бока (І.Мележ. Гарачы жнівень). Акалічнасна-прыслоўны фразеалагізм, утвораны на базе дзеяслоўнага не глядзець ні вока ні бока 'не зважаць ні на што, зусім не асцерагацца'. Ні грама. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім нічога, ніколькі (няма, не рабіць і пад.). I зноў жа, Іван, давай без прафілактыкі… Мяне яна ні грама не кранае (А. Жук. Раданіца). Утвораны па мадэлі з ужо існуючым, сэнсава тоесньш выразам ні грана (гл.) з заменай устарэлага і незразумелага грана блізкім па гучанні словам. Ні грана. Агульны для ўсходнесл. м. Зусім нічога (няма, не было, не знайсці і пад.). Увогуле ты маеш рацыю… Але ўжо — ні грана хітрасці, Эма! Гэта — умова. Загад. Раскажаш там праўду (У. Карпаў. Жак). Узнік, відаць, y маўленні аптэкараў. Гран — даўнейшая мера аптэкарскай вагі, роўная 0,062 грама. Ні даць ні ўзяць. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'абсалютна такі, як хто-, што-н.' і 'зусім дакладна'. Яны папраўляюць гальштукі, прычэсваюцца, выпростваюць плечы; ні даць ні ўзяць — рыцары! (В. Хомчанка. Не вер слязам). Ха-ха! Ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
130 👁
 ◀  / 440  ▶