Утвораны на ўзор прыслоўяў ніколькі, нічуць з выкарыстаннем татарскага бельмес 'ён не разумее'.
Ні богу свечка ні чорту качарга. Відаць, недакладная паўкалька з польск. м. Пасрэдны чалавек, які нічым не вызначаецца. Э-э, напарнік мне: ні богу свечка ні чорту качарга (Л. Калодзежны. Ішоў чалавек).
У польск. м. фразеалагізм ужываўся ўжо ў XVI ст. і фіксуецца ў форме апі Bogu świeczki ni diablu ożoga (літаральна „ні богу свечка ні чорту галавешка"); ён пабудаваны на супрацьпастаўленні Бога і чорта і іх крыніц святла — свечкі і галавешкі. Слова ożóg y польск. м. абазначае і галавешка', і качарга', таму пры калькаванні, відаць, адбылася падмена аднаго значэння другім. Дарэчы, y „Зборніку беларускіх прыказак" І.І.Насовіча выраз занатаваны ў форме ні богу свечка ні чорту галавешка.
Нібы аршын праглынуўшы. Гл. як (быццам, нібы) аршын праглынуўшы.
Нібы на карове сядло. Гл. як (нібы, бы) на карове сядло.
Нібы па шчупаковым загадзе. Паўкалька з руск. м. (по щучьему велению). Самым нечаканым спосабам, цудам, без чыёйн. падтрымкі, дапамогі. На нейкую хвілю заплюшчыў вочы і ўявіў: робіцца ўсё — нібы па шчупаковым загадзе (ЛіМ. 11.01.1980).
Выраз з рускай народнай казкі пра Ямелю, які злавіў y палонцы шчупака-чарадзея і адпусціў яго на волю, пасля чаго той выконваў любое пажаданне Ямелі, абы толькі пачуў яго словы: „По шучьему велению, по моему хотеию…" У беларускіх акадэмічных слоўніках фразеалагізм у форме нібы па шчупаковым загадзе не фіксуецца. „Руска-беларускі слоўнік" ва ўсіх сямі выданнях паўтарае аднолькавы пераклад: по щучьему велению — па шчупачынаму загаду». У «Зборніку беларускіх прыказак» (1874) І.І.Насовіч занатаваў тоесны выраз на шчупакова казанне. «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (1996) падае пад загаловачным словам шчупакоў (праўда, не за ромбавым знакам) спалучэнні па шчупаковай волі і на шчупакова казанне. Аднак y літаратурных тэкстах не сустракаецца хоць бы адно пацвярджэнне, што гэтыя аналагі (па шчупаковай волі, на шчупакова казанне, па шчупачынаму загаду) бытуюць у мове. Таму пра адпаведную норму можна будзе гаварыць толькі тады, калі назапасяцца факты ўжывання ў маўленні якога-небудзь з гэтых, магчыма, патэнцыяльных выразаў. A пакуль што маўленчая практыка, насуперах рэкамендацыям слоўнікаў, сведчыць пра іншае: «I неўзабаве на круглым стале нібы па шчупаковым загадзе з'явіліся каралеўскія прысмакі» (В.Іпатава); «Іван Пятровіч расказвае пра некаторыя іншыя эпізоды сваёй дэпутацкай дзейнасці, і я пачынаю разумець, што не ўсё робіцца, як кажуць,
87 👁