сказаў вучням сваім: калі хто хоча ісці за мною, няхай зрачэцца сябе самога і возьме крыж свой і ідзе за мною". Або з прытчы пра распяцце Хрыста, y якой гаворыцца пра вялізны крыж, які Ісусу загадалі несці да месца пакарання яго смерцю: „I, несучы крыж свой, ён выйшаў на месца… лобнае, па-яўрэйску галгофа". Відаць, гэты вобраз, адлюстраваны таксама ў карцінах і скульптуры, і лёг у аснову фразеалагізма. Не тут кажучы (казана). Уласна бел. Прабачце за неэтычнае, непрыемнае паведамленне, выказванне. Трэба было і Міхаську вывезці на сапраўдны лясны прастор: усю зіму, не тут кажучы, абсядалi яго хваробы (С. Александровіч. Сейбіт песні і мудрасці). Узнікненне фразеалагізма, на думку А. Я. Багдановіча, звязана з былым павер'ем у магічную сілу слова. Каб яно не пашкодзіла, калі кажуць пра што-н. непрыемнае, папярэдне агаворваюцца гэтым выразам. Не тут тое было. Відаць, калька з франц. м. (in n'en fut rien). Дарэмна; не тое, на што хто-н. разлічваў (пра неапраўданыя надзеі, разлікі). Ворагі спадзяваліся, што ў гэтым глухім, на іх думку, гарадку муха не асмеліцца загусці ў прысутнасці „салдата фюрэра", Ды не тут тое было (Вожык. 1985. № 4). Не ў свае сані садзіцца (сесці). Агульны для ўсходнесл. м. Брацца не за сваю справу, не за тое, на што здольны. Гэты не з тых… упарты… Хоць не ў свае сані сеў, але трымаецца моцна (Х. Шынклер. Сонца пад шпалы). Узнік з прыказкі Не ў свае сані не садзіся; з адмоўнай канструкцыі, структурна арганізаванай як абагульнена-асабовы сказ, атрымалася сцвярджальнае словазлучэнне незамкнёнай структуры і шырокага дыяпазону спалучальнасці. Не ў сваёй талерцы. У бел. мову фразеалагізм прыйшоў з руск., дзе ён з'яўляецца недакладнай калькай франц. выразу en dehors de son assiette. Апошняе слова гэтага выразу ў франц. мове мае шэсць значэнняў, y тым ліку 'пасадка (на кані)' і талерка'. Пры перакладзе на руск. м. золыталі гэтыя два значэнні, і замест не ў сваёй пасадцы атрымалася не ў сваёй талерцы. Ужыв. з двума значэннямі: 1) y дрэнным, прыгнечаным настроі, стане (быць), 2) няёмка, нязручна, кепска (адчуваць сябе). Максім Тарасавіч сёння быў не ў сваёй талерцы (М. Машара. Сонца за кратамі). Усё гэта страшэнна абрыдла дзяўчыне, якая адчувала тут сябе не ў сваёй талерцы (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Фразеалагізм ужываецца і без не: Ён дастаткова ведаў службы палка, іх функцыі, ролю, адчуваў сябе ў сваёй талерцы (І.Навуменка. Замець жаўталісця
Дадатковыя словы
nen, зблыталі, зяўляецца, паверем
55 👁