Першы кампанент фразеалагізма, які найчасцей спалучаецца са словамі работа, справа, праца, выконвае сэнсаўтваральную функцыю, ён суадносіцца са значэннем адпаведнага слова — 'такі, якога яшчэ не пачыналі, за які яшчэ не браліся'. У бел. м. назоўнікавы кампанент як менш істотны ў сэнсавых адносінах можа замяняцца іншым: „кáзак вугал непачаты" (Я. Колас), „працы — кут непачаты" (М.Нікановіч). Не разлівада з кім. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі здружаныя, неразлучныя. Шурка з Нінай маёй не разлівада (Я. Брыль. У сям'і). Узнік на аснове сінанімічнага з ім фразеалагізма не разліць вадой лексіка-сінтаксічным спосабам — аб'яднаннем дзвюх асноў y адзін складаны назоўнік (па мадэлі сарвігалава, вярнідуб, гарыцвет). Не раўнуючы. Уласна бел. Прабачце за не зусім дарэчнае параўнанне. Ужыв. як пабочнае словазлучэнне пры параўнальным звароце. Стаіць такі прыгажун ля дэпо, калёсы высокія, чырвоныя, не раўнуючы, як ногі ў бусла балотнага (М. Лынькоў. Міколкапаравоз). Паводле А. Я. Багдановіча, узнікненне фразеалагізма звязана з былым павер'ем у магічную сілу слова. Першапачаткова выраз ужываўся, калі гаварылі пра хваробу і ўказвалі пашкоджанае хваробай месца на целе. Каб хвароба не перакінулася на суразмоўніка, дабаўлялі засцерагальнае не раўнуючы. Не сёння-заўтра (не сягоння-заўтра). Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі хутка, y бліжэйшы час (будзе што-н.) — Кандрат у такіх гадах, што не сёння-заўтраў салдаты ісці (М. Лобан. На парозе будучыні). Склаўся на аснове выразу больш поўнай формы не сёння дык заўтра; параўн.: „Гэта ж вайна пачалася. I я… Я… Не сёння дык заўтра расстануся з усім гэтым…" (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Пабудаваны на прыёме антытэзы, прычым кампанент заўтра, проціпастаўлены слову сёння, адначасова рэалізуе значэнні 'у наступны дзень пасля сённяшняга' і 'у недалёкім будучым'. Несці свой крыж. Агульны для ўсходнесл. м. Цярпліва пераносіць жыццёвыя цяжкасці, выпрабаванні. Не той ён чалавек, каб лёгка ўсё пакінуць, на ўсіх забыцца, дзеля дзяцей ён гатовы несці свой крыж да скону жыцця (І.Шамякін. Ах, Міхаліна, Міхаліна). Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, пашыранага ў царкоўнаславянскіх тэкстах, напрыклад у Евангеллі (Іаан, 19, 17): „Хто не нясе крыжа свайго і ідзе за мною, не можа быць маім вучнем". Крыж быў прадметам культу і сімвалам прыхільнікаў Ісуса, іх гатоўнасці да выпрабаванняў: „Тады Ісус
Дадатковыя словы
абяднаннем, паверем, сямі
41 👁