бязлітасна (біцца, змагацца і пад.)'. Нгара… учапіўся за край чоўна і перакуліў яго разам з Мангам… Завязалася барацьба не на жыццё, a на смерць (Я. Маўр. Сын вады). Ішла рзвалюцыя — левай, левай! Змагаліся не на жыццё, a на смерць (А. Вярцінскі. Ленінскі смех). У руск. м. фразеалагізм трапіў, відаць, як недакладная калька з ням. м. (ein Kampf auf Leben und Tod, літаральна „барацьба на жыццё і смерць"). Параўн. таксама: балг. на живот и смърт, серб. — харв. на живот и смерт, чэшск. na zivot a na smrt. He на той вуліцы. Запазыч. з руск. м. Не так, як трэба (жыць, пражыць). Які Язэп Тарасюк пісьменнік? Выпадковы чалавек, які пражыў не там, дзе яму трэба было жыць, як кажуць часам, не на той вуліцы і займаўся не тым, чым яму трэба было займацца (Б. Сачанка. Не на той вуліцы). Выраз з п'есы М. Горкага „Ягор Булычоў і іншыя" (1932). Галоўны персанаж п'есы, нарэшце, зразумеў, што ён жыў „не на той вуліцы", што яму не па дарозе з тымі, з кім шмат гадоў пражыў y адным доме, з людзьмі, гатовымі накінуцца адзін на аднаго. Не паглядзеўшы ў святцы біць у званы. Гл. не зірнуўшы (не паглядзеўшы) y святцы біць (званіць) y званы. Не па днях, a па гадзінах. Паўкалька з руск. м. (не по дням, a по часам). Вельмі хутка (расці, развівацца, павялічвацца і пад.). Адно толькі палешукоў на небе непакоіць: лік хадакоў ад зямлі павялічваецца не па днях, a na гадзінах (З. Бядуля. Панас на небе). Выраз з „Казкі пра цара Салтана" (1831) А. С. Пушкіна. Размова ідзе пра малога царэвіча. Яго пасадзілі ў бочку, засмалілі яе і кінулі ў мора. Царэвіч там расце не па днях, a па гадзінах і хутка выратоўваецца. Не пакідаць (не пакінуць) каменя на камені. Гл. каменя на камені не пакінуць. Не пакладаючы рук працаваць, рабіць і пад. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. не покладая рук, укр. не покладаючи рук). Вельмі старанна, не перастаючы. Дзякую ім, музыкам, — яны працавалі не пакладаючы рук (З. Бядуля. Язэп Крушынскі). Яшчэ ў XIX ст., як засведчана ў „Слоўніку беларускай мовы" І.І.Насовіча, паралельна з пакласці (закончанае трыванне) існавала дзеяслоўная форма незакончанага трывання пакладаць 'складаць, класці, укладваць'. Не пакладаючы — літаральна „не складаючы, не кладучы". Непачаты край чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі многа, y вялікай колькасці. — Мы… так… — прамовіў пасля Кляновіч, — работы ў нас з вамі непачаты край (П. Пестрак. Серадзібор
Дадатковыя словы
песы
45 👁