Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Не знаходзіць (не знайсці) сабе месца. Агульны для ўсходнесл. м. Надзвычайна хвалявацца, непакоіцца. Спацелы ўвесь, ляжыць Лёня на пасцелі, a Марына ўсё яшчэ не знаходзіць сабе месца (А. Пальчэўскі. Любоў да жыцця). Узнікненне фразеалагізма абумоўлена прывычкай хадзіць узадуперад пры хваляванні. Не з палахлівага (баязлівага, труслівага) дзесятка. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. не робкого десятка, укр. не з полохливого десятка). Смелы чалавек. A вы, бачу не з палахлівага дзесятка. То — рэдкая якасць у вашага брата… (В. Блакіт. Час прылёту журавоў). Сэнсавым цэнтрам фразеалагізма выступае прыметнікавы кампанент з адмоўем „не". Выраз, як мяркуюць, мог скласціся ў вайсковым асяроддзі, дзе дзесяткам даўней называлі мінімальную ваенную адзінку (з дзесяці чалавек), якая ўваходзіла ў сотню. Затым фразеалагічныя сувязі выразу выйшлі за межы вайсковай сферы. Не з таго дзесятка. Агульны для ўсходнесл. м. Не такі, як хто-н. думае, мяркуе пра яго. О не, дзетка мая, Стась не з таго дзесятка, каб забыцца на бацьку (Р. Сабаленка. Незамужняя ўдава). Узнік на базе фразеалагізма не з палахлівага дзесятка з заменай сэнсаўтваральнага кампанента палахлівага займеннікавым словам-кампанентам, якім y абагульненым плане падкрэсліваюцца адметнасці таго, пра каго гавораць. Не з труслівага дзесятка. Гл. не з палахлівага (баязлівага, труслівага) дзесятка. Не кот наплакаў. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: 1) многа, нямала, 2) не пусцяковіна; справа сур'ёзная. Ты падумай, паўтары тысячы цалковых, гэта, брат, не кот наплакаў (М. Лынькоў. Баян). A мы, заўваж, суседзе, па-настаяшчаму і не адсвяткавалі твайго высокага чыну. Boйm — гэта табе не кот наплакаў (Я. Колас. У пушчах Палесся). Развіўся на аснове фразеалагізма кот наплакаў (гл.). Не магчы знайсці сабе месца. Агульны для ўсходнесл. м. Быць у стане крайняга хвалявання, трывогі, непакою. [Сотнікаў] сунуў пісталет у кабуру замкнуў усё ў камод і не мог знайсці сабе месца, пакуль не прыйшла маці (В. Быкаў. Сотнікаў). У вобразнай аснове фразеалагізма знайшла адлюстраванне прывычка хадзіць узадуперад пры хваляванні. Не на жыццё, a на смерць. Паўкалька з руск. м. (не на жизнь (живот), a на смерть). Ужыв. са значэннямі 'бязлітасны, суровы, да рашучага зыходу (бой, бітва, барацьба і пад.)' і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзная
47 👁
 ◀  / 440  ▶