Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
кавалачак неба". Шлях узнікнення гэтага выразу, як і некаторых іншых, куды менш тыповы, але больш мудрагелісты, чым апісаныя ў літаратуры асноўныя чатыры спосабы фразеалагічнай дэрывацыі. Не бі ляжачага. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі лёгкая (работа, праца). Намажуць грымам, і ходзіш па сцэне, крычыш, калі трэба, або рукамі махаеш. Дужа мне тая работа падабалася. Хоць грошы невялікія, але і работа не бі ляжачага (А. Асіпенка. Абжыты кут). Узнік, відаць, на вобразнай аснове фразеалагізма ляжачага не б'юць (гл.); y ім намёк: праца такая, што можна і паляжаць, паспаць, адпачыць. Параўн.: „У мяне работа — не бі ляжачага. Аддыхнеш за змену ў лабараторыі" (В. Мыслівец). Не гледзячы на асобы. Калька з ням. м. (ohne Ansehen der Person — без позірку на асобы). Справядліва, не лічачыся з грамадскім, службовым ці яшчэ якім становішчам каго-н. Лаяў усіх, каго ўздумаў, не гледзячы на асобы: паноў і рускае начальства, Пстрычку і Махлярчыка, нават нябожчыка настаўніка Грызунца… (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). У ням. мову выраз прыйшоў як цытата з лютэраўскага перакладу Евангелля (Першае пасланне Пятра). У Евангеллі часта паўтараецца выраз, блізкі да сучаснага сваёй формай: „…ты справядлівы і не клапоцішся, каб дагадзіць каму-небудзь, бо не глядзіш ні на якую асобу". З'явіўся не запыліўся. Агульны для ўсходнесл. м. Раптоўна, нечакана ці якраз тады, калі пра каго-н. гаварылі, успаміналі. Здароў быў, Гардзей! З'явіўся — не запыліўся. Ад'еўся, значыць, на матчыных харчах? (Б. Стральцоў. Між крутых берагоў). Унутраная форма фразеалагізма ўсведамляецца як „не паспеў нават запыліцца". He з баязлівага дзесятка. Гл. не з палахлівага (баязлівага, труслівага) дзесятка. Не зірнуўшы (не паглядзеўшы) y святцы біць (званіць) yзваны. Агульны для ўсходнесл. м. Рабіць што-н. недарэчы, дачасна, не разабраўшыся ў чым-н. Кулінчык — чалавек стрыманы, удумлівы, разважлівы — не любіў не зірнуўшы ў святцы біць у званы (І.Дуброўскі. На новыя кругі). Утвораны ў выніку пераасэнсавання адпаведнага злучэння слоў свабоднага ўжывання. Святцамі называецца царкоўны каляндар-даведнік, y якім даецца пералік усіх святых і царкоўных свят у каляндарным парадку. У адпаведнасці з гэтым даведнікам ажыццяўляюць царкоўную службу, адзначаюць рэлігійныя святы, апавяшчаюць людзей пра пачатак свята адным ці трыма званамі рознай велічыні і неаднолькавага гучання
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адеўся, бюць, зявіўся
31 👁
 ◀  / 440  ▶