Уваходзіць у групу сінанімічных фразеалагізмаў аднолькавай структурнай мадэлі: на які чорт, на які хрэн, на якое ліха, на якога чорта і інш. Лічаць, што ляд тое самае, што чорт, нячыстая сіла або абазначае чорта, які жыве ў лядзе 'закінутай, запушчанай зямлі'. Параўн. y сучаснай бел. м.: ляда—'дзялянка высечанага лесу' і 'расчышчанае месца ў лесе пад пасеў або пад сенажаць'. На яць. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае 'выдатна, цудоўна' і 'выдатны, цудоўны'. Калі хто — „бе", ён кажа: „Не! Ляпей вучыся ад мяне, і будзеш ты тады бляяць на яць" (К. Крапіва. Казёл). Мотуза пакінь: з яго камсамолец будзе на яць (Л. Калюга. Ні госць ні гаспадар). „Яць" — гэта назва літары ђ y кірылаўскай азбуцы. Каб стаць пісьменным, трэба было завучыць на памяць мноства слоў „ка яць", бо, напрыклад, y словах дзень, дзевяць пісалася е, a ў лес, дзед — „яць". Лічылася: калі школьнік авалодаў „правілам на яць", то гэта выдатны школьнік. Фразеалагізм, відаць, нарадзіўся ў школьным асяроддзі, дзе ён, адарваўшыся ад часта ўжывальных словазлучэнняў правіла на яць, словы на яць, набыў значэнне 'выдатна, цудоўна'. Параўн. ужыванне фразеалагізма ў вершы К. Крапівы „Майстры крывавага джаза", дзе выраз ставіцца ў сувязь з „правіламі граматыкі": „Дыпламаты і дыпламатыкі,— кожны правілы знае „на яць" імперыялістычнай граматыкі". Неба капціць. Агульны для ўсходнесл. м. Жыць без пэўнай мэты, без справы, без карысці для іншых. Час ужо, годзе, пара і сваю сям 'ю завесці, бо нельга ж вечна неба капціць. Прапусціш — не дагоніш (М. Лынькоў. Журавель мой, журавель…). Узнік з прыказкі Без працы жыць — толькі неба капціць. Параўн. і такія варыянты: Нудна жыць — толькі неба капціць; Абібокам жыць — толькі неба капціць. Адарваўшыся ад прыказкі, фразеалагізм свабодна рэалізуе розныя формы дзеяслоўнага кампанента: неба капцяць (М. Лынькоў), капціў неба (З. Бядуля) і г. д. Неба ў алмазах. Запазыч. з руск. м. Штосьці жаданае, прыемнае (убачыць, пабачыць). Мы яшчэ пабачым небаў алмазах… Вот паглядзіш… (В.Гігевіч. Доказ ад процілеглага). Выраз з п'есы А. П. Чэхава „Дзядзька Ваня" (1897). Ужыты ў рэпліцы Соні, якая, суцяшаючы змучанага жыццём дзядзьку Ваню, верыць, што яны яшчэ ўбачаць „усё неба ў алмазах". Неба ў клетачку. Агульны для ўсходнесл. м. Турма або іншыя месцы зняволення. Небараку Уладзіміру адвалілі салідны тэрмін пражывання ў мясцінах, дзе неба ў клетачку (Вожык. 1994. № 5). Склаўся, відаць, y асяроддзі вязняў, якім даводзіцца бачыць неба, глядзець на яго толькі праз турэмныя краты. Параўн. y Ю. Хадыкі: „У карцэры праз закратаванае акенца бачны толькі
Дадатковыя словы
песы
38 👁