пачалі разбіраць шапкі і апранацца, каб ісці дамоў. Параўн. y „Абеліску" В. Быкава, дзе агаляецца вобраз фразеалагізма, выкарыстанага са змяненнем формы: „Было відаць, што вячэра ідзе не першую гадзіну, і я зразумеў, што паспеў на разбор шапак — не болей. Знаў бы — не ехаў… Ну, але не брацца ж за шапку, калі ўжо прыехаў". На шчыце. Агульны для ўсходнесл. і польск. (na tarczy) м. Пераможаны, з паражэннем. Праўда, яшчэ невядома, ці не спяшаецца ён, Корзун, спраўляць перамогу, толькі будучыня пакажа, хто з іх са шчытом, а хто на шчыцг (У. Шыцік. Па жураўля ў небе). Склаўся на аснове легенды пра выключную мужнасць спартанцаў. Як апісвае старажытнагрэчаскі пісьменнік Плутарх (каля 46-126), адна са спартанскіх жанчын, выпраўляючы сына на вайну, падала яму шчыт і сказала: „3 ім ці на ім", г. зн. вярніся пераможцам ці мёртвым. Забітага выносілі з поля бою на шчыце. На шырокую нагу. Запазыч. з руск. м. Ужыв. са значэннямі: 1) багата, раскошна, без абмежаванняў y сродках (жыць, пажыць і пад.), 2) з вялікім размахам (гуляць, ставіць і інш.), 3) багаты, раскошны, без абмежаванняў. Амерыка жыла, што называецца, на шырокую нагу (М. Лынькоў. Гісторыя ідзе наперад). Назіраючы, мабыць, за песнямі народа, за скамарохамі, яны [паны] спрабавалі такія відовішчы ставіць на шырокую нагу (А. Карпюк. След на зямлі). „Нясун" — той жа злодзей, як бы ён ні маскіраваўся. Адсюль і жыццё не па працоўных даходах, бесклапотнае, на шырокую нагу (Звязда. 31.03.1987). У XII ст. y Заходняй Еўропе была мода насіць доўгі і вялікі абутак. Мяркуюць, што першы заказаў сабе такія чаравікі з загнутымі ўгору наскамі кароль Англіі Генрых II, які зрабіў гэта, каб неяк прыхаваць нарасць на вялікім пальцы правай нагі. Абутак з доўгім наском стаў модай. Яна перакінулася ў іншыя краіны. Найболып знатныя і багатыя асобы насілі чаравікі з асабліва вялікімі наскамі. Пра такіх людзей у Германіі сталі гаварыць, што яны жывуць „на вялікую нагу" (auf großen Fuße). Як дакладная калька з ням. фразеалагізм перайшоў y рускую мову. Але цяпер ужо ў слоўніках ён падаецца з паметай „устарэлы". Яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. замест незразумелага на сваёй вобразнасці на вялікую нагу сталі ўжываць на шырокую нагу, дзе прыметнікавы кампанент асацыяваўся з такім значэннем слова шырокі, як 'нічым не абмежаваны'. У такой форме фразеалагізм ужываецца і ў бел. м. На які ляд каму хто, што. Відаць, паўкалька з руск. м. (на кой ляд); ёсць і ваўкр. м. (на який ляд). Навошта, для чаго. — Вось бы мне такую машыну, хоць на паўмесяца. — На які ляд яна табе? — спытаў Максім (А. Кудравец. На балоце скрыпелі дразды
53 👁