каманды-загаду даць камусьці сто ўдараў (палак, розгаў, шпіцрутэнаў). Этымалагічная невыразнасць, нематываванасць гэтага слова часам спараджае яго іншае напісанне: цугундры, цыгундзер, цыгундар. На цырлах. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'дрыжаць перад кім-н., без адгаворак падпарадкоўваючыся ва ўсім' і 'усяляк дагаджаючы каму-н. (бегаць вакол каго-н.)'. Усе, нават афіцэры, перад ім, як кажа старая Пабетынчыха, на цырлах (В. Супрунчук. Калыханка ддя Ясіка). Бач, пан які знайшоўся, бегай вакол яго на цырлах! (С. Законнікаў. Ліёнскі тыдзень). Паходзіць з турэмна-лагернага жаргону, дзе назоўнікавы кампанент застыў толькі ў адной форме (параўн.: на дыбачках, на кукішках, на цыпачках). На чале з кім. Агульны для многіх слав. м. (напрыклад, укр. на чолі, польск. na czele, балг. — y злітным напісанні — начело; параўн. y руск. м.: во главе). Пад кіраўніцтвам каго-н. Кудысьці спяшыла грамада вучняў на чале з настаўнікам (Ц. Гартны. Сокі цаліны). Пададзенае ў ТСБМ (т. 5, кн. 2, с. 291) слова чало са значэннямі лоб' і твар' і пазначанае паметамі „ўстар. і паэт." не мае дачынення да фразеалагізма на чале. Тут іншае чало (чело) — агульнаславянскае слова, утворанае, відаць, суфіксальным спосабам ад дзеяслоўнай асновы і з першапачатковым значэннем 'верх, узвышша'. На чатыры вокі. Агульны для бел. і ўкр. (на чотири ока) м. Без сведак, без пабочных асоб (гаварыць, сустракацца, апынуцца і пад.). Цярэшка сеў на канапу, утапіўся ў яе мяккасці, побач сеў чалавек з вачыма сфінкса, і на чатыры вокі Цярэшка здаў кароткую справаздачу (З. Бядуля. Язэп Крушынскі). Выраз усведамляецца як матываваны, заснаваны на сінекдасе. Склаўся пад уплывам сэнсава тоесных, але з крыху іншай структурай фразеалагізмаў, якія ёсць у многіх мовах; параўн.: польск. w cztery oczy руск. между четырех глаз, чэшск. mezi ctrzrma осіта, ням. unter vier Augen, франц. entre quatre yeux. Начная зязюля. Уласна бел. Жонка. Спытала пасля ў свайго начная зязюля: „Пра што вы там гаварылі?" A ён na-чужому неяк адсек: „Спі лепш, a то старою будзеш без пары" (Я. Брыль. Сцежка-дарожка). Паходзіць з прыказкі Начная зязюля дзённую перакукуе, што значыць 'жонка зможа настаяць на сваім, пераканаць мужа зрабіць па яе жаданні'. На чорны пазногаць. Гл. на сіні (чорны) пазногаць
36 👁